Петэр Форсберг
Петэр Маціяс Форсберг (шведск.: Peter Mattias Forsberg; нар. 20 ліпеня 1973, Эрншэльдсвік) — выбітны шведскі хакеіст, цэнтральны нападнік. Двухразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету і двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Адзін з трох хакеістаў за ўсю гісторыю, хто здолеў выйграць кожны з гэтых трох турніраў не менш за 2 раз (акрамя Форсберга — Вячаслаў Фяцісаў і Ігар Ларыёнаў). Уладальнік Арт Рос Трофі (лепшаму бамбардзіру) і Харт Мемарыял Трофі (самаму каштоўнаму гульцу рэгулярнага чэмпіянату). Таксама ў 1995 годзе атрымаў Колдэр Трофі (лепшага пачаткоўцу). Пяць разоў удзельнічаў у «Матчы ўсіх зорак НХЛ». 6 лютага 2011 года абвясціў аб аднаўленні кар’еры і падпісанні кантракта з «Каларада Эвеланш». Аднак пасля двух праведзеных матчаў, 14 лютага 2011 года абвясціў аб канчатковым спыненні хакейнай кар’еры. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia