Зборная Швецыі па хакеі з шайбай (шведск.: Sveriges herrlandslag i ishockey) — зборная каманда, прэзентуе Швецыю на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Кантралюецца Федэрацыяй хакея Швецыі (з 1922 года, да гэтага Швецыю ў ІІХФ прадстаўляў з 1912 года футбольны саюз). Васьміразовыя чэмпіёны свету, двухразовыя чэмпіёны Алімпійскіх гульняў.
Часта зборную Швецыі называюць «Трэ крунур» (шведск.: Tre kronor), у перакладзе са шведскай мовы як «Тры кароны». Гэтая назва замацавалася за зборнай з лютага 1938 года, калі ўпершыню на сусветным першынстве ў Празе гульцы зборнай выйшлі на лёд у швэдрах з выявай трох сініх карон на жоўтым фоне, гэты малюнак з’яўляецца дзяржаўным гербам Швецыі.
Хакейная зборная Швецыі з’яўляецца адной з вядучых хакейных зборных свету і разам са зборнымі Канады, Расіі, ЗША, Фінляндыі, Славакіі і Чэхіі, уваходзіць у так званую «вялікую хакейную сямёрку».
На Алімпіядах
1924 — 4-е месца
1928 — Сярэбраныя прызёры
1932 — Не ўдзельнічалі
1936 — 5-е месца
1948 — 4-е месца
1952 — Бронзавыя прызёры
1956 — 4-е месца
1960 — 5-е месца
1964 — Сярэбраныя прызёры
1968 — 4-е месца
1972 — 4-е месца
1976 г. — Не ўдзельнічалі
1980 — Бронзавыя прызёры
1984 — Бронзавыя прызёры
1988 г. — Бронзавыя прызёры
1992 — 5-е месца
1994 г. — Чэмпіёны
1998 — 5-е месца
2002 — 5-е месца
2006 — Чэмпіёны
2010 — 5-е месца
2014 — Сярэбраныя прызёры
Зноскі
↑ абвгдеёжЧэмпіянат праводзіўся ў рамках Алімпійскага хакейнага турніру.