Пештэра-ку-Оасэ
Пештэра-ку-Оасэ (рум.: Peştera cu Oase, літаральна «пячора з косткамі») — археалагічная стаянка каля горада Аніна ў Румыніі. Знаходзіцца ў Карпацкіх гарах над Дунаем. У пячоры Пештэра-ку-Оасэ выяўленыя найстаражытныя ў Еўропе рэшткі краманьёнцаў, датаваныя узростам каля 35-40,5 тыс. гадоў таму[1][2]. Сківіца, знойдзеная ў пячоры, досыць масіўная і некаторымі даследчыкамі памылкова прыпісвалася неандэртальцу. Аналіз ДНК сківіцы Oase 1, знойдзенай спелеолагамі ў 2002 годзе, паказаў, што дадзены індывід мужчынскага полу, які жыў 40 тыс. гадоў таму, меў у ліку сваіх нядаўніх продкаў неандэртальца (у папярэдніх 4-6 пакаленнях)[3][4]. Oase 1 быў уладальнікам мітахандрыяльнай гаплагрупы N[5]. У Oase 1 першапачаткова была вызначана Y-храмасомная гаплагрупа F, але ў 2016 годзе група Позніка вызначыла ніжэйшую Y-хромосомную субкладу K2a*, роднасную гаплагрупе NO, як у усць-ішымскага чалавека[6][7]. ![]() Падлетак Пештэра-ку-Оасэ 2 вельмі падобны да Дар-эс-Солтан II H5 з Марока[8]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia