Краманьёнец![]() Краманьёнец, неаантрап (фр.: Homme de Cro-Magnon — краманьёнскі чалавек) — ранні прадстаўнік сучаснага чалавека ў Еўропе і часткова за яе межамі, які жыў 40—12 тысяч гадоў таму (перыяд верхняга палеаліту). Краманьёнцы з’явіліся значна пазней за неандэртальцаў і нейкі час суіснавалі з імі (40—30 000 гадоў таму). Па знешняму выгляду і фізічнаму развіццю фактычна нічым не адрозніваліся ад сучаснага чалавека. Тэрмін «краманьёнец» можа азначаць у вузкім сэнсе толькі людзей, выяўленых у пячоры Кра-Маньён і жыўшых вакол яе 30 000 гадоў таму; у шырокім сэнсе гэта ўсё насельніцтва Еўропы ці ўсяго свету эпохі верхняга палеаліту (40—10 000 гадоў таму)[1]. Колькасць дасягненняў, змен у сацыяльнай арганізацыі жыцця краманьёнца была настолькі вялікай, што ў некалькі разоў пераўзыходзіла колькасць дасягненняў пітэкантрапа і неандэртальца, узятых разам. Краманьёнцы атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў вялікі актыўны мозг і дастаткова практычную тэхналогію, дзякуючы чаму ў адносна кароткі тэрмін зрабілі небывалы крок наперад. Гэта праявілася ў эстэтыцы, развіцці зносін і сістэм сімвалаў, тэхналогіі вырабу прылад працы і актыўным прыстасаванні да знешніх умоў, а таксама ў новых формах арганізацыі грамадства і больш складаным падыходзе да суродзічаў. ЭтымалогіяНазва паходзіць ад скальнага грота Кра-Маньён у Францыі (горад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой у дэпартаменце Дардонь, дзе ў 1868 годзе французскі палеаантолаг Луі Лартэ знайшоў і апісаў некалькі шкілетаў людзей з прыладамі позняга палеаліту[2]. Узрост гэтай папуляцыі ацэньваецца ў 30 000 гадоў[1]. ГеаграфіяВажнейшыя выкапнёвыя знаходкі: у Францыі — Кра-Маньён, у Вялікабрытаніі — Чырвоная дама з Пэйвілэнда, у Чэхіі — Дольні-Вестоніцэ[3] і Младзеч[4], у Сербіі — Лепенскі-Вір, у Румыніі — Пештэра-ку-Оасэ, у Расіі — Маркіна гара, Сунгір, Дзянісава пячора і Аленевостраўскі магільнік, у Паўднёвым Крыме — Мурзак-Коба. АнтрапаметрыяАб’ём галаўнога мозгу роўны 1400−1900 см³ (больш, чым у сярэдняга сучаснага еўрапейца). Рост каля 180 см і вышэй. Шырокі і нізкі твар, прамы лоб, выступаючы падбародак, вузкі выступаючы нос. Надвочны валік адсутнічае. КультураКраманьёнцы з’яўляліся носьбітамі шэрагу культур эпохі верхняга палеаліту (Гравецкая культура) і мезаліту (Тардэнуазская культура, Маглемозэ, Эртэбёле). У далейшым тэрыторыі іх рассялення перажылі міграцыйныя патокі іншых прадстаўнікоў віду Чалавек разумны (напрыклад, Культура лінейна-лентачнай керамікі). Гэтыя людзі выраблялі прылады не толькі з каменю, але і з рогу і костак. На сценах сваіх пячор яны пакінулі малюнкі, на якіх былі паказаны людзі, жывёлы, сцэны палявання. Краманьёнцы майстравалі разнастайныя ўпрыгожванні. Жылі абшчынамі па 20—100 чалавек і ўпершыню ў гісторыі стварылі пасяленні. У краманьёнцаў, як і ў неандэртальцаў, жытлом былі пячоры, шатры са скур, ва Усходняй Еўропе будавалі зямлянкі, а ў Сібіры — хаціны з каменных пліт. Валодалі членараздзельным маўленнем[5]. Будавалі жытло, апраналіся ў вопратку са скур. Жылі родавым грамадствам, прыручылі сабаку[6]. Шматлікія знаходкі сведчаць аб наяўнасці культу палявання. Фігуркі жывёл праціналі стрэламі, забіваючы такім чынам жывёлу. У краманьёнцаў існавалі пахавальныя абрады. У магілу клалі бытавыя рэчы, ежу, упрыгожванні. Нябожчыкаў пасыпалі крывава-чырвонай вохрай, апраналі сетку на валасы, бранзалеты на рукі, на твар клалі плоскія камяні і хавалі ў сагнутым стане (у позе эмбрыёна). У Дольні-Вестоніцы ў Маравіі знойдзена самая старажытная ў свеце печ для абпалу керамічных статуэтак[7]. Вестоніцкая Венера з’яўляецца самай старажытнай вядомай навуцы керамічнай статуэткай. Паходжанне краманьёнцаўПаводле адной з версій, краманьёнец з’яўляецца продкам усіх сучасных людзей, з’явіўся ва Усходняй Афрыцы прыкладна 130 000—180 000 гадоў таму. Прыкладна 50 000—60 000 гадоў таму яны мігравалі з Афрыкі на Аравійскі паўвостраў і з’явіліся ў Еўразіі. Адна група хутка засяліла ўзбярэжжа Індыйскага акіяна, а другая мігрыравала ў стэпы Цэнтральнай Азіі. Другая група стала продкамі мангольскіх народаў, каўкасіёнаў і большай часткі блізкаўсходняга і паўночнаафрыканскага насельніцтва. Міграцыя ад Чорнага мора ў Еўропу пачалася прыкладна 45 000 гадоў таму, меркавана праз Дунайскі калідор. 20 000 гадоў таму уся Еўропа ўжо была заселена[8]. Згодна з іншай версіяй, сучасныя прадстаўнікі негроідных і мангалоідных рас фарміраваліся аўтаномна, а краманьёнцы рассяляліся па большай частцы толькі ў арэале неандэртальцаў (Паўночная Афрыка, Блізкі Усход, Сярэдняя Азія, Еўропа). Першыя людзі з краманьёніднымі рысамі з’явіліся 160 000 гадоў таму ва ўсходняй Афрыцы (Эфіопія). Пакінулі яе 100 000 гадоў таму. У Еўропу праніклі праз Каўказ да басейна ракі Дон. Міграцыя на Захад пачалася прыблізна 40 000 гадоў таму, а ўжо праз 6 тысяч гадоў з’явіўся наскальны жывапіс у пячорах Францыі[9][10]. У 2024 годзе міжнародны калектыў антраполагаў апублікаваў вынікі даследавання матэрыялаў з нямецкай пячоры Ільзенхёле размешчанай паблізу Раніса ў цэнтральнай Германіі. Пасля правядзення аналізу старажытнай ДНК яны ідэнтыфікавалі 13 парэшткаў Homo sapiens датаваных прыкладна 45 тыс. гадоў, што робіць іх самымі старажытнымі парэшткамі ў паўночнай, цэнтральнай, і паўночна-заходняй Еўропе[11][12][13][14][15].
Гл. таксама![]() Зноскі
Літаратура
Навукова-папулярная літаратура![]()
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia