Планарыя малочная
Планарыя малочная (Dendrocoelum lacteum) — від раснічных чарвей сямейства планарыі (Planariidae). АпісаннеВялікая (да 3 см) планарыя з цалкам белым целам, пакрытым раснічкамі, скрозь якое можна разглядзець цёмны кішэчнік і два вока на галаве. РаспаўсюджаннеДаволі распаўсюджаны прэснаводны від. Звычайна хаваюцца пад камянямі, у пазухах лісця або на ніжнім баку лісця водных раслін. Харчуюцца дробнымі вадзянымі жывёламі, поўзаюць па дне. Размнажаюцца бяспола, таксама магчыма палавое размнажэнне. Планарыя — драпежнік, які харчуецца найпростымі, арганічнымі часціцамі, маленькімі рачкамі, дробнымі маляўкамі рыб. Ротавая адтуліна размешчана на брушным баку, некалькі ззаду сярэдзіны цела. Яна вядзе да глотачнай кішэні, у якой размешчана глотка, што мае выгляд хабатка. Органы пачуццяў прадстаўлены двума вачыма, размешчанымі на пярэднім канцы цела. Акрамя таго, адчувальную функцыю выконваюць два шчупальцы. На іх знаходзяцца сенсілы — доўгія вейчыкі, да якіх падыходзяць нервовыя канчаткі. Акрамя шчупальцаў, сенсілы размешчаны па ўсёй паверхні цела. Белая планарыя — гермафрадыт. Апладненне ўнутранае, перакрыжаванае. Пасля апладнення яна адкладае коканы з яйцамі. Развіццё ў планарыі прамое. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia