Планкаўскі часПланкаўскі час (tP) — адзінка часу ў планкаўскай сістэме адзінак, уяўляе сабой велічыню, якая мае размернасць часу і, як і іншыя планкаўскія адзінкі, утворана як здабытак фундаментальных пастаянных у адпаведных ступенях. Фізічны сэнс гэтай велічыні — час, за які часціца, рухаючыся з хуткасцю святла, пераадолее планкаўскую даўжыню. Планкаўская сістэма адзінак названа ў гонар Макса Планка. Па азначэнню, дзе:
ЗначэннеПаводле тэорыі Вялікага выбуху, мы нічога не можам сказаць пра Сусвет ў пачатковы момант часу, хоць мяркуецца, што ў ім прысутнічаюць усе фундаментальныя ўзаемадзеянні, а таксама ўсе віды матэрыі і энергіі. Прастора-час пачынае пашырацца з адной кропкі. Праз адзін планкаўскі час пасля гэтай падзеі, згодна з сучаснай тэарэтычнай фізікай, гравітацыйныя сілы аддзяляюцца ад астатніх сіл. Час, які прайшоў з моманту Вялікага выбуху (4,3·1017 с), прыкладна раўняецца 8·1060 планкаўскім часам. На сённяшні дзень самы маленькі эксперыментальна назіраемы прамежак часу складае каля аттасекунды (10-18 с), што адпавядае 1026 планкаўскім часам. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia