Платон Аляксеевіч Лячыцкі
Платон Аляксеевіч Лячыцкі (18 сакавіка 1856, Гродзенская губерня, Літоўскае генерал-губернатарства — 18 лютага 1921, Масква) — расійскі генерал, удзельнік падаўлення Іхэтуаньскага паўстання, руска-японскай і Першай сусветнай войн, грамадзянскай вайны ў Расіі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Адукацыю атрымаў у Літоўскай духоўнай семінарыі. У 1878 годзе паступіў у Варшаўскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, па заканчэнні якога атрымаў званне падпрапаршчыка. У 1878—1891 гадах праходзіў службу ў 39-м рэзервовым батальёне. У 1889—1890 праходзіў навучанне ў афіцэрскай стралковай школе. Перавёўся на Далёкі Усход у 6-ы лінейны батальён. У 1898 годзе знаходзіўся ў складзе атрада, адпраўленага для захопу Порт-Артура падчас Іхэтуаньскага паўстання. За паслугі ў баявых дзеяннях у Кітаі атрымаў чын палкоўніка. У лістападзе 1902 года быў прызначаны камандзірам 24-га Усходне-Сібірскага стралковага палка. У руска-японскай вайне прымаў удзел з вясны 1904 года. Удзельнічаў у баях на рацэ Ялу і ў адыходзе ўсходняга атрада да Ляаяна. Падчас апошняга адыходу Лячыцкі камандаваў адным з ар’ергардаў корпуса. Адзначыўся ў баях на Уфангуанскім перавале. У далейшым прымаў удзел у бітвах ля Ляаяна, на рацэ Шаху і пад Мукдэнам у складзе 3-га Сібірскага корпуса. Ва ўсіх гэтых бітвах палку Лячыцкага даводзілася абараняцца на горным участку фронту, дзе рускія не рабілі актыўных дзеянняў. Пазней нададзены чын генерал-маёра. Пасля руска-японскай вайны хутка падымаецца па службовай лесвіцы. У 1906 годзе атрымаў 6-ю Сібірскую стралковую дывізію; ужо ў 1908 годзе – 18-ы армейскі корпус. У 1910-м годзе быў прызначаны камандуючым войскамі Прыамурскай ваеннай акругі, стаўшы адначасова наказным атаманам Амурскага і Усурыйскага казачых войскаў. У пачатку Першай сусветнай вайны быў адкліканы ў Пецярбург, каб узначаліць фармаваную 9-ю армію. Яна была створана ў ходзе Галіцыйскай бітвы (да 1 верасня 1914 г.) і прыняла ўдзел у агульным наступленне рускіх армій на другім этапе Галіцыйскай бітве. Затым армія адзначылася падчас Варшаўска-Івангародскай і Кракаўска-Чэнстахоўскай аперацый. У пачатку 1915 года 9-я армія было перамешчана ў Букавіну, дзе Лячыцкі вёў наступальныя аперацыі падчас Карпацкай аперацыі і трэцяй Галіцыйскай бітвы. У 1916 годзе працягваў камандаваць арміяй падчас няўдалых навагодніх баёў у Раранчы і падчас Брусілаўскага прарыву. Затым прыкрываў фланг Паўднёва-Заходняга фронту ў Карпатах. Увосень, падчас румынскай кампаніі 1916 года, армія была перамешчаная ў Паўночную Румынію, дзе стрымлівала наступленне аўстрыйцаў праз Карпаты. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі быў зняты з пасады. У мая 1917 года выйшаў у адстаўку. Пражываў у Петраградзе. У 1919 годзе арыштаваны НК, але быў вызвалены. Затым знаходзіўся ў РСЧА (у 1921 годзе займаў пасаду інспектара пяхоты і кавалерыі Петраградскай акругі). Зноў быў арыштаваны ў 1921 годзе і памёр у зняволенні ў г. Масква. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia