Плезантвіль (фільм)
«Плезантвіль» (англ.: Pleasantville) — амерыканскі фэнтэзійны камедыйна-драматычны фільм 1998 года. Сцэнарыст, супрадзюсар і рэжысёр Гэры Рос (яго рэжысёрскі дэбют). Фільм атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў, хоць і праваліўся ў пракаце, сабраўшы ў агульным 49,8 мільёна долараў пры бюджэце ў 60 мільёнаў долараў[8]. Фільм быў намінаваны ў трох катэгорыях на прэміі «Оскар» і «Сатурн», а таксама атрымаў шэраг іншых узнагарод. СюжэтДэвід Вагнер захоплены тэлевізійным шоу «Плезантвіль», дзе дзеянне адбываецца ў 50-я гады ў невялікім аднайменным мястэчку, дзе ўсе вясёлыя і бязгрэшныя, і жыццё надзіва прыемнае. Зачараваны гэтым утапічным светам Дэвід уяўляе сябе ў «Плезантвілі», дзе ён нарэшце пазбавіўся б сваёй шалапутнай і звар’яцелай на хлопцах сястры Джэніфер. І аднойчы вечарам жыццё здзяйсняе мудрагелісты паварот: дзіўны тэлемайстар уручае Дэвіду незвычайны тэлевізійны пульт, які адпраўляе яго разам з сястрой прама ў Плезантвіль. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia