Пленум Цэнтральнага камітэта КПБ
Пле́нум Цэнтра́льнага камітэ́та Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — пасяджэнне абраных з'ездам КПБ членаў і кандыдатаў у члены ЦК КПБ; орган калектыўнага кіраўніцтва. Згодна са Статутам КПСС склікаўся не радзей за адзін раз у чатыры месяцы. Выбіраў Бюро і сакратароў ЦК, зацвярджаў старшыню Партыйнай камісіі, загадчыкаў аддзеламі ЦК, рэдактараў партыйных газет і часопісаў. Паміж з'ездамі партыі пленумы разглядалі і вырашалі важныя партыйныя, дзяржаўныя і гаспадарчыя пытанні, накіраваныя на выкананне рашэнняў з'ездаў КПСС і КПБ, ажыццяўленне планаў камуністычнага будаўніцтва. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia