Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі
Ле́нінскі Камуністы́чны саю́з мо́ладзі Белару́сі, або скарочана ЛКСМБ ці Камсамо́л — маладзёжная арганізацыя, камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах, адзіная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвала моладзь БССР. Камсамол быў актыўным памочнікам і рэзервам Камуністычнай партыі Беларусі[1]. Вышэйшы орган ЛКСМБ — з’езд ЛКСМБ, паміж з’ездамі — Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ. ГісторыяЗ 25 па 27 снежня 1918 года ў Смаленску адбыўся з’езд камсамола Заходняй камуны, які абраў абласны камітэт. На пачатак 1919 г. былі створаны камсамольскія арганізацыі ў Горках, Гарадке, Клімавічах, Оршы, Полацку і іншых[3]. 24 верасня 1920 года I Усебеларускі з’езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з’езда падкрэслівала, што КСМБ з’яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ). У чэрвені 1924 года рашэннем VI з’езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна — ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі. У снежні 1991 года на XXX з’ездзе ЛКСМБ спыніў існаванне і быў перайменаваны ў «Саюз моладзі Беларусі». У розныя гады друкаванымі органамі камсамола Беларусі былі газеты «Чырвоная змена», «Знамя юности», часопіс «Маладосць». Кіраўнікі камсамола Беларусі
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia