Плечаногія
Плечаногія, Брахіяподы (Brachiopoda, ад стар.-грэч.: Βραχίων — плячо, стар.-грэч.: Πούς — нага) — тып беспазваночных марскіх жывёл. АпісаннеВядомы, пераважна марскія, прымацаваныя формы (бентас). Цела мяккае, укрыта са спіннога і брушнога бокоў двухстворкавай вапняковай ракавінай даўжынёй ад 5 да 10 см (у сучасных форм, ў выкапнёвых відаў дасягала 37,5 см) з-за чаго плечаногія знешне нагадваюць двухстворкавых малюскаў. Афарбоўка жоўтая, ружаватая або шэрая; у некаторых відаў чорная, аранжавая ці чырвоная. Вонкавая паверхня ракавіны бывае гладкай, рабрыстай або складкавай; у некаторых выкапнёвых відаў (прадуктыды) меліся шыпы. Заднія краі створак злучаюцца асобымі вырастамі замка або толькі мышцамі. Да грунту прымацоўваюцца а дапамогай ножкі (сцяблінкі) або прырастаюць адной створкай. Цела размешчана ў задняй частцы ракавіны, пярэдняя частка занята мясістым органам («рукі», або лафафор), шчупальцы якога забяспечваюць пастаянны прыток вады да ротанай поласці. Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia