Трыясавы перыядТрыя́савы перы́яд[1], трыя́савая сістэ́ма[1], трыяс[1] — першы геалагічны перыяд мезазойскай эры. Наступны пасля пермскага перыяду, папярэднічае юрскаму. Пачаўся 252,17 ± 0,06 гадоў таму, скончыўся 201,3 ± 0,2 млн гадоў таму.[2] Працягваўся, такім чынам, каля 51 млн гадоў. Уведзены Фрыдрыхам Альберці ў 1834 годзе, названы па наяўнасці трох слаёў у кантынентальных адкладах гэтага часу ў Заходняй Еўропе: пярэстага пясчаніку, ракавіннага вапняку і кейперу. Падраздзяленне трыясавай сістэмы
Геалагічныя падзеіДа надыходу трыяса ўсе мацерыкі існавалі ў выглядзе адзінага гіганцкага суперкантынента — Пангеі. З надыходам трыяса Пангея пачала паступова расколвацца. У трыясе моцна скарачаюцца плошчы нутракантынентальных вадаёмаў, развіваюцца пустынныя ландшафты. Да гэтага перыяду адносіцца пачатак адкладаў парод таўрычаскай серыі, шырока распаўсюджанай у Крыму (нерасчлененные верхні трыяс і ніжняя юра). Гэтыя пароды складаюць ніжнюю частку Крымскіх гор.[3] КліматПацяпленне клімату выклікае высыханне многіх унутраных мораў. У пакінутых морах расце ўзровень салёнасці. Адбываецца паслабленне кліматычнай занальнасці і згладжванне тэмпературных адрозненняў. РасліннасцьВыміранне насенных папарацей. У наземнай расліннасці пачалі пераважаць голанасенныя, цыкадавыя, гінкго і хвойныя. Жывёльны свет![]() З’яўляюцца новыя групы малюскаў (слімакі, вустрыцы). Найбуйнейшымі драпежнікамі становяцца водныя. У гэты ж час, адбываецца значнае падзенне разнастайнасці пазваночных. На сушы развіваюцца рэптыліі. З’яўляюцца першыя цеплакроўныя — яйцакладныя млекакормячыя, а таксама прамыя продкі птушак (протаавіс). У трыясе шырокае распаўсюджванне атрымліваюць цекадонты — сухапутныя рэптыліі, які хутка рухаліся, продкі дыназаўраў. НасякомыяУ трыясе ў розных групах насякомых асноўныя змены адбываюцца ў розны час. ![]() Сеткакрылыя на працягу ўсяго перыяду павялічвалі відавую разнастайнасць. У раннім трыясе не было наземных жукоў, хоць у пермі яны былі шырока распаўсюджаныя. У сярэднім трыясе расквітаюць паўцвердакрылыя, цвёрдакрылыя (як мяркуецца, большасць — водныя формы), стракозы і аўсянікі. У познім трыясе з’яўляецца адзін з апошніх вялікіх атрадаў насякомых — двухкрылыя, а таксама перапончатакрылыя(адзінае сямейства Xyelidae, многія віды якога выміраюць у ранні ці сярэдні юрскі перыяд). Найбольш распаўсюджанымі становяцца мезазойскія сямействы Panorpidae, Orthophlebiinae. Разам з імі яшчэ даволі шматлікія былі Permochoristidae, якія вымерлі да нашага цела. Дакладна вядома, што ў канцы трыяса існавалі прамакрылыя; у самцоў некаторых відаў меўся гукавы апарат на пярэдніх крылах для прыцягнення самак. У канцы трыяс вымерла адно з васьмі сямействаў стракоз. На мяжы трыяса і юры, сінхронна з вялікім марскім выміраннем, адбываецца і падзенне разнастайнасці насякомых, хоць асноўныя змены іх складу адбыліся раней, яшчэ ў познім трыясе. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia