Плеўрозій
Плеўрозій (Pleurozium) — род гіпнавых імхоў, уключае 1 від — плеўрозій Шрэбера (Pleurozium schreberi). АпісаннеДвухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, зялёныя або жоўта-зялёныя, бліскучыя. ![]() Сцябло ўзыходнае, даўжынёй 10-15 см, з ляжачай асновай, карычнева-чырвонае, акругла-аблісцелае. Лісце чарапічнае, увагнутае, злёгку складкаватае, прадаўгавата- або шырокаяйцападобнае, на верхавінцы тупое, закругленае або кароткаадагнутае слабазубчастае. Жылка кароткая, падвойная ці непрыкметная. Каробачка схіленая, падоўжана-яйцападобная, на чырвонай ножцы. Перыстом двайны. Каўпачок клабукападобны. Вечка конусападобнае, тупое. ПашырэннеПашыраны ў Галарктыцы, радзей у гарах Паўднёвай Амерыкі. Тыповы кампанент брыяфлоры хвойных лясоў, часта ўтварае амаль суцэльнае покрыва. На Беларусі трапляецца на сухой лясной глебе, у хмызняках, на сухіх лугах, мохавых балотах. Спараносіць восенню. Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця шапкавых грыбоў. Служыць сховішчам для дробных жывёл. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia