Плошча Працы (Гомель)
Плошча Працы — плошча ў цэнтральнай частцы Гомеля, на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Інтэрнацыянальнай. ГісторыяНазву плошча атрымала ў паслярэвалюцыйныя гады ў сувязі з тым, што там была ўсталявана чыгунная статуя працоўнага, якая сімвалізавала несакрушальную моц пралетарыяту. Скульптура была знесена з-за таго, што шкодзіла руху транспарту. У перыяд нарастання рэвалюцыйнага руху плошча была месцам масовак і сходаў рабочых многіх прамысловых прадпрыемстваў і чыгуначнага вузла горада. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут у святочныя дні праходзілі дэманстрацыі і мітынгі працоўных. Перасякае вуліцыПрылягаюць таксама вуліцы: Забудова![]() Сфарміравалася ў 1970-я гады. Функцыянальна плошча падзяляецца на 2 зоны: мемарыяльную і транспартную. На плошчы знаходзяцца грамадскія і жылыя будынкі. Паўночна-заходні бок плошчы фарміруе 4-павярховы будынак дарожна-будаўнічага каледжа (архітэктар А. Касякоў[1]), кампазіцыйная роля якога падкрэслена партэрам з зялёнымі пасадкамі і малымі архітэктурнымі формамі. Фронт забудовы паўночна-ўсходняга і паўднёва-ўсходняга бакоў складаюць чатырох- і пяціпавярховыя будынкі з аб’ектамі гандлю і абслугоўвання ў першых паверхах. Паўднёва-заходні бок завяршае высотны корпус інстытута «Дзіпражыўмаш». Усходняя частка плошчы — яе мемарыяльная зона. Тут, паміж вуліцамі Ланге і Працоўнай, разбіты невялікі сквер, дзе на брацкай магіле савецкіх воінаў і падпольшчыкаў, якія загінулі ў 1943—44 гг., усталяваны помнік — скульптура салдата з апушчаным сцягам, запалены Вечны агонь. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia