Будынак Дзіпражыўмаша
Будынак Дзіпражыўмаша — будынак у цэнтры Гомеля, размешчаны на рагу пр. Леніна і вул. Інтэрнацыянальнай. Пабудаваны ў 1974 г. (арх. С. Пеўны) для Дзяржаўнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці. АрхітэктураСкладаецца з вышыннага адзінаццаціпавярховага корпуса і прамавугольнай ў плане канферэнц-залы, пастаўленых на двухпавярховы стылабат. Кампазіцыя будынка заснавана на кантрасце вышыннага корпуса і прадаўгаватага аб'ёму стылабата. Галоўны ўваход размешчаны ў глыбіні 1-га паверха стылабата, яго 2-і паверх мае суцэльнае зашкленне фасадаў. Падоўжаную кампазіцыю ўзмацняюць гарызанталыныя цягі парапетаў. Вырашэнне вышыннага корпуса заснавана на спалучэнні вертыкальных алюмініевых цяг з гарызантальнымі міжпаверхавымі прасценкамі. Фасады аб'ёмаў апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай, лабрадарытам, стэмалітам, канферэнц-зала дэкарыравана рэльефнай кампазіцыяй (скульптар Дз. Паноў). Планіроўка калідорная з ліфтавымі холамі ў цэнтры. У вышынным корпусе размешчаны службовыя памяшканні, у стылабаце — вестыбюль, сталовая, адміністрацыйныя і гаспадарчыя памяшканні. ![]() Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia