Плошча Францыска Скарыны
Плошча Францыска Скарыны — плошча ў цэнтры Полацка на перасячэнні праспекта Францыска Скарыны і вуліцы Гогаля. ГісторыяДа пасляваеннага перайменавання насіла назву Ніжні рынак. На старых картах бачна, што спачатку плошча знаходзілася на некалькі дзесяткаў метраў усходней, чым зараз. З дакументаў вынікае, што ў часы Кацярыны ІІ гэтая плошача ўжо існавала, і тут знаходзілася мытня.[1] Падчас Другой сусветнай вайны нацысты ладзілі публічныя пакаранні смерцю на Ніжнім рынку. Тут будаваліся шыбеніцы, на якіх вешалі ўдзельнікаў супраціву і партызанаў.[1] Пасля вызвалення Полацка ў 1944 годзе на Ніжнім рынку былі збудаваныя тры шыбеніцы, і ў пачатку верасня адбылося публічнае выкананне прысуду трыбунала над былымі паліцыянтамі. Больш публічна не каралі, а высылалі ў лагеры.[1] ЗабудоваГатэль «Славянскі». 22 снежня 1954 года быў адкрыты як гасцініца «Дзвіна».[2] Фантан і грамадская прастора. Грамадская прастора ля фантана, якая існавала з савецкіх часоў, была знішчана ў 2017 годзе. На яе месцы быў адкрыты новы фантан, на пабудову якога было выдаткавана 640 тысяч долараў.[3] Помнікі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia