Вуліца Гогаля (Полацк)
Вуліца Гогаля (трансліт.: Vulica Hohalia, руск.: Улица Гоголя) — вуліца ў гістарычным цэнтры Полацка. Агульная характарыстыкаВуліца размешчана ў гістарычным цэнтры Полацка. Яе працягласць складае 850 метаў. Пралягае з поўдня на поўнач ад плошчы Францыска Скарыны да вуліцы Кастрычніцкай. Рух грамадскага транспарту (аўтобусаў, маршрутных таксі) па вуліцы ажыццяўляецца на адрэзку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Камуністычнай. Забудова вуліцы прадстаўлена ў асноўным пяціпавярховымі тыповымі жылымі дамамі з цэглы (так званымі «хрушчоўкамі») 1960-х гадоў. Акрамя таго, на вуліцы ёсць некалькі прыкладаў неакласічнай архітэктуры 1950-х гадоў («Сталінскі ампір»), напрыклад, будынак палаца культуры і цэнтральнай бібліятэкі. Сучасную назву вуліцы прысвоена ў часы СССР у гонар пісьменніка Мікалая Гогаля, які не меў ніякага дачынення да Полацка. Сацыяльныя аб'екты
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia