Плюшчай непрыкмечаны
Плюшчай непрыкмечаны[1] (Sparganium erectum neglectum) — падвід віду плюшчай прамы (Sparganium erectum) сямейства Рагозавыя (Typhaceae). АпісаннеВодна-балотная шматгадовая травяністая расліна з простымі або галінастымі сцебламі, пагружанымі ў дно вадаёма. Лісце лінейнае, размешчана ў два шэрагі. Кветкі дробныя, несамастойныя, аднаполыя, апыляюцца ветрам. Яны сабраны ў шарападодбныя галоўкі на разгалінаваных, сцеблах, якія ўзвышаюцца над паверхняй вады. У верхняй частцы сцябла і яго галін размяшчаюцца мужчынскія суквецці, а ніжэй — жаночыя. Калякветнік просты, з 3 — 6 зялёных або цёмных лускавінак. У мужчынскай кветцы 3 тычынкі, у жаночых — 1 песцік з верхняй завяззю, доўгім слупком і 1 насенным зачаткам. Пасля цвіцення ўтвараюцца плады — арэшкі ў тугіх шарападобных галоўках, якія дубянеюць. Расце на невялікай глыбіні ў рэках і азёрах, у месцах з павольным цячэннем[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia