Варшаўскі дагавор
Варша́ўскі дагавор (Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе) ад 14 мая 1955 года — дакумент, які аформіў стварэнне ваеннага саюза еўрапейскіх сацыялістычных дзяржаў пры вядучай ролі Савецкага Саюза — Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД) і замацаваў двухпалярнасць свету на 34 года. Складанне дагавора з’явілася зваротнай мерай на далучэнне Заходняй Германіі да НАТА[1]. Дагавор падпісаны Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй 14 мая 1955 на Варшаўскай нарадзе еўрапейскіх дзяржаў па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе. Дагавор набыў моц 5 чэрвеня 1955 года. 26 красавіка 1985 года, з прычыны заканчэння тэрміну дзеяння, быў падоўжаны на 20 гадоў. У сувязі з пераўтварэннямі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў лютым 1991 года дзяржавы-ўдзельнікі АВС скасавалі яе ваенныя структуры, а 1 ліпеня 1991 года ў Празе падпісалі Пратакол аб поўным спыненні дзеяння Дагавора. Склад
Умовы дагавораДагавор складаўся з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасці з яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскага дагавора абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай ці яе ўжывання, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь з іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу. Кіроўныя органы
Ваенныя кіраўнікі АВД![]() Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора
Начальнікі штаба Аб’яднаных узброеных сіл краін-удзельніц Варшаўскага дагавора
ДзейнасцьЖнівень 1968 года — увод войскаў у Чэхаславакію (прыгнечанне Пражскай вясны). ДэкларацыіНа Маскоўскім пасяджэнні ПКК (1958) была прынята Дэкларацыя, у якой прапанавалася скласці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскага дагавора і членамі НАТА. У прынятай на пасяджэнні ПКК у Маскве (1960) Дэкларацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэнне савецкага ўрада ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядзерных выпрабаванняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядзерных выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэння выпрацоўкі дагавора пра спыненне выпрабаванняў ядзернай зброі. На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў сувязі з планамі стварэння шматбаковых ядзерных сіл НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыццяўлення гэтых планаў. Будапешцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэкларацыя пра ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе. Вучэнні і манеўрыПраводзіліся сумесныя камандна-штабныя і ваенныя вучэнні і манеўры. Вучэнні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краін. Найбольш буйнымі сталі вучэнні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982). РазведкаПадчас дзеяння Варшаўскага Дагавора паміж разведкамі краін-удзельніц вялася сталая каардынацыя, з 1979 года пачала дзейнічаць глабальная сістэма радыёэлектроннай разведкі — Сістэма аб’яднанага ўліку даных пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннай і касмічнай разведкі СССР, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР, а таксама краін, якія не ўваходзілі ў Варшаўскі Дагавор — В’етнама, Манголіі і Кубы. ГалерэяГл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia