Польска-беларуская сцянаРаздзяляльны бар’ер на дзяржаўнай мяжы Польшчы і Беларусі пабудаваны ў 2022 годзе польскімі ўладамі для прадухілення незаконнай міграцыі[1][2][3]. ПерадгісторыяПадставай для ўзвядзення агароджы стаў [[Міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам (2021)|міграцыйны крызіс], які пачаўся вясной 2021 года. З лета таго ж года рэзка ўзрасла колькасць спробаў нелегальна перасекчы граніцу мігрантамі з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. У перыяд з 2 верасня па 30 лістапада ў 183 населеных пунктах Падляскага і Люблінскага ваяводстваў, прылеглых да мяжы з Беларуссю, дзейнічала надзвычайнае становішча[4][5]. 29 кастрычніка 2021 года Сейм прыняў разгляданы ў тэрміновым парадку закон аб будаўніцтве муру ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Беларуссю[6], які ўступіў у сілу 4 лістапада пасля падпісання Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам[7]. Будаўніцтва было ацэнена ў 1 мільярд 615 мільёнаў злотых (больш за 400 мільёнаў долараў)[8][9]. Будаўніцтва4 студзеня 2022 года намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік абвясціў, што Пагранічная служба краіны падпісала дагаворы з падрадчыкамі аб будаўніцтве сталёвай перашкоды з калючым дротам на мяжы з Беларуссю. Агульная яе даўжыня павінна скласці 186 кіламетраў з уладкаваннем 22 брамак для праходу жывёл[10]. 24 студзеня прэс-сакратар польскай памежнай аховы Ганна Міхальская заявіла журналістам пра гатоўнасць да пачатку будаўніцтва сцяны[11]. Узвядзенне загароды было скончана 30 чэрвеня[12][13][14]. КрытыкаСупраць будаўніцтва сцяны выступілі экаактывісты як у Польшчы, так і ў Беларусі. Паводле іх, яна рассячэ на дзве часткі экасістэму, у тым ліку ў Белавежскай пушчы, унесенай у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[15][16]. Акрамя таго, палітыкі назвалі сцяну неэфектыўнай для барацьбы з мігрантамі, прыводзячы ў прыклад падобныя збудаванні на межах Венгрыі з Сербіяй і Харватыяй, пабудаваныя ў 2015 годзе. Паводле іх заяў, дадзеныя мерапрыемствы не прывялі да заканчэння незаконнай міграцыі ў Венгрыю[17]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia