Беларуска-польская граніца
Беларуска-польская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Літвой на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінай на поўдні. Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Свіслач, Нараў, Заходні Буг. Польска-беларуская граніца з’яўляецца таксама і граніцай Еўрасаюза з Беларуссю. ГісторыяАдным з пытанняў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы было размежаванне беларускіх і польскіх тэрыторый. У 1920 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джордж Керзон прапанаваў лінію Гродна — Ялаўка — Няміраў — Брэст-Літоўск, якая ўлічвала этнічную большасць на спрэчных тэрыторыях. Аднак пасля Польска-савецкай вайны граніца адсунулася далёка ўсходней і Заходняя Беларусь апынулася на тэрыторыі Польскай Рэспублікі. ![]() Пасля верасня 1939 года ў склад БССР былі далучаны тэрыторыі Заходняй Беларусі. З іх стварылі пяць новых абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Брэсцкую, Вілейскую і Пінскую. Утварылася беларуска-нямецкая мяжа, якая праходзіла каля горада Астраленка. Згодна з падпісанай 16 жніўня 1945 года паміж СССР і Польшчай дамовай аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перадаваліся 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з Беластокам і 3 раёны Брэсцкай вобласці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2]. ![]() Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзення кантрольнай паласы (Калонія Ісаака, Чарнаўшчызна[3].). ![]() У 1946 годзе падчас удакладнення дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гродзенскага раёна на карысць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёна — вёскі Тадоркаўцы і Хварасцяны[3]. Пасля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларуссю не мянялася. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia