Помнік Алаізе Пашкевіч (Астрына)
Помнік Алаізе Пашкевіч — помнік беларускай паэтэсе Алаізе Сцяпанаўне Пашкевіч ў гарадскм пасёлку Астрыне Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Агульная інфармацыяПомнік знаходзіцца каля будынка сярэдняй школы на вуліцы Станкевіча. Пастаўлены ў 1954 годзе. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (пратакол Навукова-метадычнага савета № 88 ад 28 жніўня 2003 года), як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[1]. Аўтар помніка — беларускі скульптар Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі. АпісаннеНа гранітным пастаменце прамавугольнай формы бронзавая скульптурная выява маладой жанчыны ў гарадской сукенцы з накінутым на плечы шалем. Вышыня пастамента — 4 м, вышыня фігуры — 2 м. Фігура пададзена ў лёгкім руху, левая рука прыціскае да грудзей кнігу. Гордая пастава, цвёрды позірк перадаюць унутраную сілу і эмацыянальную ўсхваляванасць пісьменніцы. Вакол помніка — дэкаратыўныя кусты і газоны[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia