Правінцыя (альбом)
«Праві́нцыя» ― дэбютны студыйны альбом барда Віктара Шалкевіча, які быў выпушчаны ў 1992 годзе. Гісторыя стварэнняАльбом быў запісаны ў 1992 годзе за адну ноч у Доме культуры мястэчка Азёры на ўсходненямецкую плёнку савецкім магнітафонам. Гукарэжысёрам выступіў уладальнік студыі рок-музыкант Іван Авяркіеў. Асаблівасцю стала тое, што на плёнцы першапачаткова быў запісаны рок-гурт «Pink Floyd», але магнітафон дрэнна выцер стары запіс і скрозь некаторыя песні Шалкевіча той прабіваўся. Тыражаваннем запісу заняўся польскі бізнесмен Яраслаў Зелянкевіч. Амаль увесь наклад касет з запісам альбома Шалкевіч самастойна прадаў на фестывалі «Басовішча 1992», калі не быў заняты выступам на сцэне. У 2020 годзе альбом быў перавыдадзены на CD з аздабленнем буклета малюнкамі мастака Яна Мяльніцкага.[1] Спіс песень
Удзельнікі запісу
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia