Віктар Антонавіч Шалкевіч
Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нар. 9 лютага 1959, Поразава, Гродзенская вобласць) — беларускі бард, акцёр, паэт і шоумэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў. БіяграфіяСкончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[1] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы. ТворчасцьЯшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы. Альбомы
Фільмаграфія
Кнігі
Сям’яЖанаты. Мае дачку. УзнагародыУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia