Праграма ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»![]() Праграма ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць» (EU-Eastern Partnership Culture And Creativity Programme) — праграма, якая створана пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. Яе галоўная мэта — забяспечыць падтрымку культурных і крэатыўных індустрый, а таксама спрыяць павелічэнню іх унёску ва ўстойлівае гуманітарнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне[1]. Прыярытэты Праграмы
Прамежкавыя і чакаемыя вынікіАдным з кірункаў праграмы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі журналістаў, якія асвятляюць культурную тэматыку. У красавіку 2016 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў СМІ і грамадскасці з былым рэдактарам BBC, незалежным прадзюсарам з Вялікабрытаніі Джорджам Керы. З лістапада 2016 да красавіка 2017 года запланаваны майстар-класы па асновах культурнай журналістыкі для прадстаўнікоў СМІ і блогераў з удзелам міжнародных медыяэкспертаў. ВыканаўцыБюджэт Праграммы складае €4,2 мільёны, разлічана яна на 3 гады — з 2015 па 2018 г. Праграма можа выступаць ініцыятарам іншых праектаў, разлічаных на культурніцкія даследаванні, пашырэнне інтарэсаў да культурных падзей і развіцце патэнцыялу ў сферы каммунікацыі. Адным з найбольш прыкметных праектаў у рамках Праграмы стала ініцыятыва «Крэатыўныя гарады і рэгіёны». Праект курыруецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам Брытанскага Савета ў партнёрстве з Фондам Сорас-Малдова, Нацыянальным цэнтрам культуры ў Польшчы і Гётэ-Інстытутам. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia