Праз рок-прызму
«Праз рок-прызму» — кніга Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя, прысвечаная рок-музыцы. Выдадзена «Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва» на беларускай мове ў Нью-Ёрку ў 1989 годзе. Аўтаркай англамоўнага ўступу да выдання стала Марыя Паўліна Сурвіла.[1] Гісторыя і змест выданняУ канцы 1980-х ажыццявіць такога кшталту выданне ў Беларусі ў журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя не было магчымасцяў з-за афіцыйнай ідэалогіі. Дзякуючы дапамозе і ахвяраванням дзеячаў беларускай эміграцыі Кастуся Акулы, Янкі Запрудніка, Адама Акуліча, Паўла Янкоўскага кніга ў 1989 годзе надрукавана ў выдавецтве «Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва» (Нью-Ёрк). Гэтаму спрыяла рашэнне выдаўцоў зарэгістраваць выданне ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША. У савецкай Беларусі кніга доўгі час заставалася асноўнай крыніцай звестак пра найбольш цікавыя плыні ў беларускай рок-музыцы, яе самыя ўплывовыя гурты і постаці. Урыўкі з кнігі перадрукоўваліся перыядычным выданнем «Беларуская маладзёжная», згадка пра кнігу, дзякуючы прафесару Адаму Мальдзісу, трапіла ў дзяржаўную «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі».[2] На старонках кнігі аўтары паказваюць рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі і поглядамі стваральнікаў і выканаўцаў рок-песняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленні, даюць голас музыкам, майстрам эстрады.[3] КрытыкаПа меркаванні «Музыкальной газеты» стала беспрэцэдэнтным выданнем з элементамі неаканцэптуалізма. На момант выхаду яно было здольнае здзейсніць мару аўтараў і стаць настольнай кнігай беларускага меламана. З’яўлялася складанкай інтэрв’ю і артыкулаў аб рок-музыцы ў самым шырокім яе разуменні.[4] Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia