Праке́льцкая мова — прамова (мова-продак), якая лічыцца продкам моў кельцкай галіны індаеўрапейскай сям'і моў, і, у сваю чаргу, стала асобнай філіяцыяй пасля распаду праіндаеўрапейскай мовы. Не з'яўляецца пісьмова засведчанай, аднаўляецца праз звесткі і метады параўнальна-гістарычнай лінгвістыкі.
Некаторымі мовазнаўцамі ўключаецца ў склад заходнеіндаеўрапейскай супольнасці, да якіх належалі таксама прагерманская, праіталійская і прабалта-славянская мовы. Дакладныя зносіны між гэтымі мовамі ў рамках гіпатэтычнай супольнасці застаюцца дыскусійнымі. На ўзор такіх індаеўрапейскіх моў, як тахарскія, італійскія, германскія, старажытнагрэчаская і некаторыя іншыя, уяўляла сабой мову з тыпова «кентумнымі» рысамі.
Рэканструкцыя пракельцкай мовы ўскладняецца рознай наяўнасцю звестак адносна дзвюх груп кельцкай галіны, астраўной і кантынентальнай. Усе кантынентальныя кельцкія мовы з'яўляюцца вымерлымі; у той час як іх пісьмовыя помнікі даюць добрае ўяўленне пра фаналогію і, часам, пра марфалогію, рэканструкцыя іх сінтаксісу падааецца цяжкасцям з прычыны малой колькасці вядомых пісьмовых помнікаў. Некаторыя поўныя сказы знаходзяцца ў пісьмовых сведчаннях гальскай і кельтыберскай моў, але найстарэйшай істотнай кельцкай літаратурай лічацца ўзоры пісьма старажытнаірландскай мовы — самай ранняй з засведчаных астраўных моў.
Мажлівыя носьбіты
Найранейшай археалагічнай культурай, прадстаўнікі якой могуць атаясамлівацца з носьбітамі пракельцкай мовы і якая можа быць абгрунтаваная ў гэтай якасці, з'яўляецца культура палёў пахавальных урнаў, якая існавала ў Цэнтральнай Еўропе з апошняе чвэрці II тыс. да н.э.[1] З раннімі кельтамі таксама звязваецца гальштацкая культура, якая існавала перадусім на тэрыторыях сучасных Швейцарыі і Аўстрыі каля ІХ ст. да н.э. ужо ў часы Жалезнага веку[1]
Лінгвістычная характарыстыка
Фаналагічныя змены
Ніжэй прыведзены пералік трывалых гукавых змен, якія сталі адрозніваць пракельцкую мову ад праіндаеўрапейскай[2]. Змены прыведзеныя ў храналагічным парадку ад познепраіндаеўрапейскага да познепракельцкага перыядаў. V — галосны, C — зычны.
Познепраіндаеўрапейскі перыяд:
Змены, што адбыліся ў гэты перыяд, падзяляюць таксама шэраг іншых галін індаеўрапейскай сям'і.
Аб'яднанне шэрагаў палятавелярных з іх звычайнымі аналагамі (гл. таксама ізаглоса кентум-сатэм):
ḱ > k
ǵ > g
ǵʰ > gʰ;
Эпэнтэза галоснага *a пасля складовага санорнага ў пазіцыі, калі за ім следаваў лярынгал або іншы санорны (R̥HR > RaHR);
Страта лярынгалаў у складох пасля галоснага перад націскам (VHĆ > VĆ);
Страта лярынгалу перад наступным галосным з уплывам на яго якасць:
h₁e > e
h₂e > a
h₃e > o
HV > V;
Страта лярынгалаў пасля папярэднім галосным з уплывам на яго даўжыню:
eh₁ > ē
eh₂ > ā
eh₃ > ō
VH > V̄;
Страта лярынгалаў у неініцыяльным складзе між выбухнымі зычнымі (CHC > CC). Спалучэнні тыпу «выбухны + H + выбухны» далі нуль гуку ў пракельцкай мове ў неініцыяльных складох (напрыклад, PIE *dʰugh₂tḗr > пракельцк. *duxtīr замест чаканага **dugatīr)[3];
Пераход астатніх лярынгалаў у галосную фанему *a (CHC > CaC);
Пераход двух паслядоўных зубных у дзве глухія свісцячыя (TT > ss).
Раннепракельцкі перыяд:
Аб'яднанне ў лябіявелярныя паслядоўнасцей зычных накшталт велярны + *w. Застаецца незраумелым пытанне таго, ці адбылося гэта да наступнай змены, у такім выпадку адбыўся пераход gw > b або gw > gʷ.
kw > kʷ
gw > gʷ
gʰw > gʷʰ
gʷ > b;
Прыдыхальныя зычныя страчваюць прыдыханне і, такім чынам, зліваюцца з іх звычайнымі адпаведнікамі:
bʰ > b
dʰ > d
gʰ > g
gʷʰ > gʷ;
Пераход *e перад санорным і *a ў *a (eRa > aRa): *ǵʰelH-ro > *gelaro > *galaro / *gérH-no > *gerano > *garano;
Эпэнтэза *i пасля складовага плыўнага ў выпадку, калі апошні знаходзіцца ў пазіцыі перад выбухным:
l̥T > liT
r̥T > riT;
Эпэнтэза *a перад астатнімі складовымі санорнымі:
m̥ > am
n̥ > an
l̥ > al
r̥ > ar;
Страта ўсіх астатніх нескладовых лярынгалаў;
Пераход *p у *kʷ у выпадку, калі апошні прысутнічае ў любой пазіцыі слова пасля *p (p...kʷ > kʷ...kʷ);
Пераход галоснай ē > ī, а таксама ō > ū (у фінальных складох);
Скарачэнне доўгіх галосных (у тым ліку дыфтонгаў) перад санорным у канцы складу (V:RC > VRC).
Познепракельцкі перыяд:
Пераход выбухных у *x перад іншым выбухным або *s (C₁C₂ > xC₂, Cs > xs);
Пераход p > b перад плыўнымі (pL > bL);
Пераход p > w перад насавымі (pN > wN);
Пераход p > ɸ. Мажліва, не адбываўся перад свісцячым *s;
Пераход ō > ā;
Пераход ew > ow;
Пераход uwa > owa.
Рэканструкцыя
Аналагічна іншым рэканструяваным прамовам, адносна пракельцкай мовы лінгвісты рэканструююць фанетыку і фаналогію (гукавы лад), для чаго прыцягваюцца звесткі па праіндаеўрапейскай мове, а таксама прамовах, якія існавалі поруч з пракельцкай, захаваных пісьмовых помніках вымерлых кельцкіх моў і сучасных кельцкіх моў.
Зычныя:
Для пракельцкай мовы рэканструюецца наступны лад зычных гукаў:
У адрозненне ад праіндаеўрапейскай мовы ў пракельцкай мове знікла прыдыханне як сродак супрацьпастаўлення зычных фанем, праз што, такім чынам, звонкія прыдыхальныя выбухныя *bʰ, *dʰ, *gʰ/ǵʰ у пракельцкай мове зліліся з *b, *d, *g/ǵ. Звонкі прыдыхальны лябіявелярны *gʷʰ не зліўся з *gʷ, аднак апошні ў пракельцкай зліўся з *b, тады як адбыўся пераход *gʷʰ > *gʷ. Узоры дадзеных пераход прасочваюцца на PIE *gʷen- «жанчына» > ст.-ірл.ben, вал.: benyw, але PIE *gʷʰn̥- «забіваць, параніць» > ст.-ірл. gonaid, валійск. gwanu.
Праіндаеўрапейскі *p быў страчаны ў пракельцкай пераўтварыўся напачатку ў *ɸ, пасля чаго перайшоў у *h (што можна прасачыць на тапоніме Герцынія, у выпадку, калі ён мае кельцкую этымалогію) і ўрэшце быў страчаны ў ініцыяльнай і інтэрвакальнай пазіцыях. Лёс *ɸ у іншых пазіцыях стаў іншым: так, сцячэнні *ɸs, *ɸt перайшлі ў *xs, *xt адпаведна ў пракельцкі перыяд, PIE *sp- у старажытнаірландскай перайшло ў s (у сваю чаргу, праз леніцыю f-) і брыцкае f. Тэзіс аспрэчваецца паводле Схрэйвера, які мяркуе, што між гэтым пераходам існаваў прамежкавы этап з існаваннем *sɸ-, у якім *ɸ захоўвала статус незалежнай фанемы да самага расаду праастраўной кельцкай мовы на гайдэльскія і брыцкія[4]; паводле Мак-Кона *sp- захаваўся ў пракельцкай мове і, сыходзячы з гэтага, пераходу *p > *ɸ перад *s не існавала[5]. Падобным чынам праце закон Грыма ў германскіх мовах.
Пракельцкая
Старажытнаірландская
Валійская
*laɸs- > *laxs- «бляск»
las-aid
llach-ar
*seɸtam > *sextam «сем»
secht
saith
*sɸeret- або *speret- «пятка»
seir
ffêr
У гальскай і брыцкіх мовах зычны *p узнікнуў як новы рэфлекс праіндаеўрапейскай *kʷ (напрыклад, гальск. petuar[ios], валійск. pedwar, але ст.-ірл. *cethair і лац.: quattuor «чатыры»). Сыходзячы з гэтага, шэраг лінгвістаў аспрэчвае класіфікацыю кельцкіх моў як падзел на астраўныя і кантынентальныя і прапаноўвае падзел кельцкіх моў на Q-мовы (гайдэльскія, кельтыберскія) і P-мовы (брыцкія, амаль усе кантынентальныя). Аднак просты падзел паводле крытэру захавання *kʷ можа апынуцца неабгрунтаваным з прычыны таго, што гэты варыянт класіфікацыі не адлюстроўвае сведчанні старажытных кантынентальных моў, вялікая колькасць нечаканых, але паслядоўных інавацый сведчаць супраць падзелу на Q- і P-мовы (напрыклад, у гальскай мове, якая традыцыйна адносіцца да P-кельцкіх, зафіксаваныя лексемы відавочнага Q-паходжання). Варта адзначыць, што аргументы, якія сведчаць супраць падзелу на Q- і P-мовы могуць з'яўляцца вынікам узаемных кантактаў між астраўнымі і кантынентальнымі мовамі або адлюстроўваць агульны субстратны ўплыў.
Q-кельцкія мовы могуць мець запазычванні з тыповым /p/ на месцы *kʷ, пры гэтым у архаічнаірландскай мове пры працэсе запазычвання з валійскай мовы апошняя выкарыстоўвалася праз нястачу /p/ у архаічнаірландскай:
Лац. presbyter «святар, прэсьбітар» > ст.-валійск.premter, primter > арх.-ірл. qrimitir > ст.-ірл. cruimther.
Пазней у гайдэльскіх мовах назіраўся працэс запазычвання словаў з захаваннем гэтай зычнай (напрыклад, лац. osculum pacis «пацалунак міру» > шатл. гэл.: póg «пацалунак»).
Галосныя:
Рэканструяваны для пракельцкай мовы лад галосных шмат у чым супадае з рэканструяваным для праіндаеўрапейскай мовы (паводле Мее). Прысутнічалі манафтонгі і дыфтонгі.
У мэтах аднаўлення марфалагічнага ладу пракельцкай мовы выкарыстоўваюцца звесткі марфалагічных прыкметаў сучасных кельцкіх моў, асабліва вымерлых кантынентальных моў, якія нярэдка могуць паказваць большую архаічнасць у параўнанні з сучаснымі кельцкімі.
Назоўнік
У марфалагічнай структуры назоўнікаў і прыметнікаў рэканструяванай пракельцкай мовы не прасочваецца прыкметных адрозненняў у параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай. Як лічыцца, у пракельцкай мове назоўнік мог адрознівацца паводле трох радоў, трох лікаў і пяці-васьмі склонаў.
Існаваў мужчынскі, жаночы, ніякі рады; адзіночны, парны, множны лікі.
Колькасць склонаў у пракельцкай мове з'яўляецца прадметам дыскусій[6]. У той час як у старажытнаірландскай мове прадстаўлена пяць склонаў, адносна кантынентальных мяркуецца, што іх пісьмовыя помнікі адлюстроўваюць наяўнасць васьмі склонаў: назоўнага, роднага, давальнага, вінавальнага, творнага, месны, клічнага склонаў і аблатыву.
Як мяркуецца, існавала прынамсі дзевяць тыпаў асноваў слова: *o-аснова, *ā-аснова, *i-аснова, *u-аснова, зубныя асновы, велярныя асновы, насавыя асновы, *r-аснова, *s-аснова. Для словаў кожнага тыпу асноваў быў характэрны ўласны тып скланення.
Узоры
*o-асновы:
makʷos «сын», м.р. (ст.-ірл. mac ~, валійск., брэт.mab).
Перад *-s назоўнага склону адзіночнага ліку велярны зычны асіміляваўся да *-x (напрыклад, *rīg- «кароль» > *rīxs). Фінальны *-d перайшоў у *-t-: *druwid- «друід» > *druwits:
*rīxs «кароль» (м.р.):
Склон
Адз.л.
П.л.
Мн.л.
Н.с.
*rīxs
*rīge
*rīges
К.с.
*rīxs
*rīge
*rīges
В.с.
*rīgam
*rīge
*rīgās
Р.с.
*rīgos
*rīgou
*rīgom
Д.с.
*rīgei
*rīgobom
*rīgobos
Аблатыў
*rīgī
*rīgobim
*rīgobis
Т.с.
*rīge
*rīgobim
*rīgobis
М.с.
*rīgi
*rīgobim
*rīgobis
*druwits «друід» (м.р.):
Склон
Адз.л.
П.л.
Мн.л.
Н.с.
*druwits
*druwide
*druwides
К.с.
*druwits
*druwide
*druwides
В.с.
*druwidam
*druwide
*druwidās
Р.с.
*druwidos
*druwidou
*druwidom
Д.с.
*druwidei
*druwidobom
*druwidobos
Аблатыў
*druwidī
*druwidobim
*druwidobis
Т.с.
*druwide
*druwidobim
*druwidobis
М.с.
*druwidi
*druwidobim
*druwidobis
*karnuxs (назва музычнага інструменту, м.р.?)
Склон
Адз.л.
П.л.
Мн.л.
Н.с.
*karnuxs
*karnuke
*karnukes
К.с.
*karnuxs
*karnuke
*karnukes
В.с.
*karnukam
*karnuke
*karnukās
Р.с.
*karnukos
*karnukou
*karnukom
Д.с.
*karnukei
*karnukobom
*karnukobos
Аблатыў
*karnukī
*karnukobim
*karnukobis
Т.с.
*karnuke
*karnukobim
*karnukobis
М.с.
*karnuki
*karnukobim
*karnukobis
*dants «зуб» (м.р.)
Склон
Адз.л.
П.л.
Мн.л.
Н.с.
*dants
*dante
*dantes
К.с.
*dants
*dante
*dantes
В.с.
*dantam
*dante
*dantās
Р.с.
*dantos
*dantou
*dantom
Д.с.
*dantei
*dantobom
*dantobos
Аблатыў
*dantī
*dantobim
*dantobis
Т.с.
*dante
*dantobim
*dantobis
М.с.
*danti
*dantobim
*dantobis
Насавыя асновы:
Увогуле, насавыя асновы, што заканчваліся на *-on-, мелі канчатак *-ū ў назоўным склоне адзіночнага ліку:
Як правіла, назоўнікі з *s-асновай заканчваліся на *-es-, маючы канчатак *-os у назоўным склоне адзіночнага ліку: *teges- «дом» > *tegos.
*tegos (м.р.), шатл. teach/tigh.
Склон
Адз.л.
П.л.
Мн.л.
Н.с.
*tegos
*tegese
*tegeses
К.с.
*tegos
*tegese
*tegeses
В.с.
*tegesam
*tegese
*tegesās
Р.с.
*tegesos
*tegesou
*tegesom
Д.с.
*tegesei
*tegesobom
*tegesobos
Аблатыў
*tegesī
*tegesobim
*tegesobis
Т.с.
*tegese
*tegesobim
*tegesobis
М.с.
*tegesi
*tegesobim
*tegesobis
*r-асновы:
*r-асновы з'яўляліся параўнальна рэдкімі і ў асноўным датычылі тэрмінаў сваяцтва. Звычайна яны заканчваліся на *-ter-, маючы канчатак *-tīr у назоўным склоне і *-tr- ва ўсіх іншых склонах, апрача вінавальнага: *ɸater- «бацька» > *ɸatīr, *ɸatros.
*ɸatīr (м.р.):
Склон
Адз.л.
П.л.
Мн.л.
Н.с.
*ɸatīr
*ɸatere
*ɸateres
К.с.
*ɸatīr
*ɸatere
*ɸateres
В.с.
*ɸateram
*ɸatere
*ɸaterās
Р.с.
*ɸatros
*ɸatrou
*ɸatrom
Д.с.
*ɸatrei
*ɸatrebom
*ɸatrebos
Аблатыў
*ɸatrī
*ɸatrebim
*ɸatrebis
Т.с.
*ɸatre
*ɸatrebim
*ɸatrebis
М.с.
*ɸatri
*ɸatrebim
*ɸatrebis
*mātīr «маці» (ж.р.)
Склон
Адз.л.
П.л.
Мн.л.
Н.с.
*mātīr
*mātere
*māteres
К.с.
*mātīr
*mātere
*māteres
В.с.
*māteram
*mātere
*māterās
Р.с.
*mātros
*mātrou
*mātrom
Д.с.
*mātrei
*mātrebom
*mātrebos
Аблатыў
*mātrī
*mātrebim
*mātrebis
Т.с.
*mātre
*mātrebim
*mātrebis
М.с.
*mātri
*mātrebim
*mātrebis
Дзеяслоў
Параўнанне парадыгмаў змен дзеяслову ў старажытнаірландскай і гальскай мовах сведчыць пра рознае развіццё дзеяслову ў кантынентальных і кельцкіх мовах. Імаверна, звесткі гальскай, кельтыберскай і астраўных кельцкіх моў адлюстроўваюць наяўнасць у пракельцкай мове трох ладоў:
Абвесны (гальск. delgu «я лічу», tongu «я клянуся»);
Загадны (кельтыбер. usabituz, гальск. appisetu);
Умоўны (гальск. buetid «ці можа ён быць», кельтыбер. asekati).
Хутчэй за ўсё, пракельцкай мове была ўласцівая наяўнасць чатырох часоў, сведчанні пра што здабываюцца дзякуючы таксама звесткам вымерлых кельцкіх моў.
Цяперашні (гальск. uediíu-mi «я малюся», кельтыбер. zizonti «яны сеюць»);
Будучы (гальск. bissiet, ст.-ір. bieid «ён мае быць»).
Дзеяслоў мог утварацца шляхам дадання суфіксаў да дзеяслоўнай асновы. Аснова магла быць тэматычнай (з галоснай, якая развілася ў выніку праіндаеўрапейскага аблаўту) або атэматычнай (безь яе), склады ў аснове маглі быць закрытымі і адкрытымі.
Спражэнне дзеяслову можа быць прадэманстраванае на наступных прыкладах[2][7][8].
Лічыцца, што пракельцкая мова працягвала сваё існаванне прыкладна да ІХ ст. да н.э. Выкарыстоўваючы вылічальныя метады, у цяперашнія часы высоўваюцца гіпотэзы пра вылучэнне пракельцкай мовы каля 4100 гг. да н.э. і прыбыццё носьбітаў мовы на Брытанскія астравы каля 3200 гг. да н.э. (± 1,5 тыс. гг.)[9], але падобныя даты не з'яўляюцца агульнапрынятымі.
Шэраг мовазнаўцаў высоўваюць гіпотэзы пра асаблівае збліжэнне італійскіх і кельцкіх моў у рамках індаеўрапейскай сям'і, з-за чаго пастулюецца пра адасабленне з праіндаеўрапейскай мовы спачатку праіталійска-кельцкай мовы, з якой ужо адбылося вылучэнне пракельцкай. Гіпотэза крытыкуецца, паколькі агульныя рысы могуць тлумачыцца моўнымі кантактамі між носьбітамі моў.
Зноскі
↑ абChadwick; Corcoran, Nora; J.X.W.P. The Celts. — Penguin Books, 1970. — С. 28-33.
Cowgill, Warren. The origins of the Insular Celtic conjunct and absolute verbal endings / H. Rix. — Flexion und Wortbildung: Akten der V. Fachtagung der Indogermanischen Gesellschaft, Regensburg, 9.–14. September 19734. — Wiesbaden: Reichert, 1975.
Evans, D. Simon. A Grammar of Middle Welsh. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1964.
Gray, Russell D.; Atkinson, Quintin D.6965 // Language-tree divergence times support the Anatolian theory of Indo-European origin. — Nature. — 2003. — Т. 625. — С. 435-439.
Lane, George S. The Germano-Celtic Vocabulary. — Language, 1933. — С. 244-264.
McCone, Kim. Towards a Relative Chronology of Ancient and Medieval Celtic Sound Change. — Maynooth: Department of Old and Middle Irish, St. Patrick's College, 1996. — ISBN 0-901519-40-5.
Pedersen, Holger.2. Band, Bedeutungslehre, Wortlehre // Vergleichende Grammatik der keltischen Sprachen. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1913. — ISBN 3-525-26119-5.
Schrijver, Peter.45 // „The Celtic adverbs for 'against' and 'with' and the early apocope of *-i“. — Ériu. — 1994. — С. 151-189.
Schrijver, Peter. Studies in British Celtic Historical Phonology. — Amsterdam: Rodopi, 1995. — ISBN 90-5183-820-4.
Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish / Tr. D. A. Binchy, Osborn Bergin. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946.