Старажытнаірландская мова
Старажы́тнаірла́ндская мова (радзей: старажы́тнагэ́льская; саманазва: Goídelc, вымаўл. [ˈɡoiðʲelɡ]) — тэрмін, пад якім вядомыя найстарэйшыя пісьмовыя формы гайдэльскіх моў, а таксама пісьмовая мова, ужываная ў перыяд VII—Х стагоддзяў н.э. Асноўная частка тэкстаў на пісьмовай мове прыпадае на часы VIII — сярэдзіны ІХ стагоддзяў, Х ст. датуецца развіццё старажытнаірландскай мовы ў стан, вядомы пад тэрмінам сярэ́днеірла́ндская мова. Незважаючы на датаванне, некаторыя познія тэксты ўяўляюць сабою пісьмовыя помнікі часоў канца існавання старажытнаірландскай мовы, што з’яўляліся копіямі ранейшых тэкстаў. Паводле сучасных уяўленняў у лінгвістыцы старажытнаірландская мова стала продкам сучаснай ірландскай, гэльскай шатландскай і мэнскай моў, якія цяпер утвараюць гайдэльскую падгрупу моў[1]. Старажытнаірландская мова генетычна характарызавалася як гайдэльская мова ў складзе астраўной групы кельцкай галіны індаеўрапейскай сям’і моў. Сярод шматлікіх індаеўрапейскіх моў старажытнаірландская мова вылучалася надзвычай складанай сістэмай марфалогіі і, у прыватнасці, аламорфіі, што абумоўлівала шматлікія выключэнні пры змене каранёў або суфіксаў. Адзначалася складаная фаналагічная сістэма, сярод якой — працэс мутацыі пачатковага зычнага ў слове, які меў граматычнае значэнне. Аднымі з выдатных даследчых прац па старажытнаірландскай мове лічацца даследаванні Рудольфа Турнайзена і Осбарна Бергіна, праведзеныя ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. КласіфікацыяУ часы свайго існавання старажытнаірландская мова была адзінай мовай у гайдэльскай падгрупе, якая ў сваю чаргу была адгалінаваннем кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Пазней старажытнаірландская мова паступова распалася на формы маўлення, што ў будучыні леглі ў аснову сучаснай ірландскай, шатландскай і мэнскай моў. У сваю чаргу, старажытнаірландская мова паходзіць ад архаічнаірландскай мовы, вядомая па надпісах асабістых імёнаў, складзеных уласнай пісьменнасцю (агамічнае пісьмо), датаваных перыядам IV—VI стагоддзяў н.э. Архаічнаірландская мова радам рыс набліжана да пракельцкай мовы, якая вылучылася па распадзе праіндаеўрапейскай мовы і лічыцца продкам пазнейшых кельцкіх моў. Пісьмовыя помнікіСа старажытнаірландскага перыяду да цяперашняга часу дайшоў малы аб’ём пісьмовых помнікаў, асноўная частка дадзеных фіксацый прадстаўлена глосамі, пакінутых у лацінскіх рукапісах на рэлігійную тэматыку, складзеных ірландскімі місіянерамі ў Заходняй Еўропе. У сваю чаргу, тагачасныя рукапісы ірландскага паходжання ў значна большай ступені зведалі страту з прычыны больш шырокага і частага выкарыстання гэтых тэкстаў[2]. Па-за галіной пісьмовага карыстання мову ўжывалі старажытныя гэльскія плямёны, якія ў канцы I тыс. н.э. прыступілі да каланізацыі Шатландыі і Мэну, што пазней спарадзіла шатландскую і мэнскую мовы. Адным з найбольш значных тэкстаў раннестаражытнаірландскага перыяду лічыцца т.зв. гамілія з Камбрэ — празаічная пропаведзь, якая ўтрымлівае вялікія фрагменты тэксту на старажытнаірландскай мове побач з лацінай (пач. VIII ст.). У наступным стагоддзі складаецца Codex Ardmachanus (або Кніга з Армы), якая таксама змяшчала тэксты на рэлігійную тэматыку. Сярод найбольш вядомых глос тагачаснага перыяду адзначаюцца пісьмовыя помнікі, адшуканыя ў паўднёвай Германіі (Вюрцбург, Карлсруэ), паўночнай Італіі (Фларэнцыя, Мілан, Турын) і ў Швейцарыі (Санкт-Гален). У наступныя стагоддзі адзначаецца паяўленне большай колькасці звязаных тэкстаў на асобную тэматыку (загаворы, вершы, творы рэлігійнай тэматыкі). Літаратурная дзейнасць на старажытнаірландскай мове вядомая і па пазнейшых перыядах з прычыны наяўнасці перапісных экзэмпляраў старажытнаірландскіх тэкстаў, складзеных пасля ўмоўнага заканчэння існавання мовы. У прыватнасці, фрагменты старажытнаірландскага перыяду маюць т.зв. Кніга Бурай Каровы і Лэйнстэрская кніга, складзеныя ў раннесярэднеірландскі перыяд. Лінгвістычная характарыстыкаФанетыка, фаналогіяНіжэй прыведзенае апісанне гукавага ладу старажытнаірландскай мовы.
Асаблівасцю набору зычных старажытнаірландскай мовы быў атрыманы ў спадчыну ад архаічнаірландскай падзел зычных фанем на два віды супрацьпастаўлення: «вузкія» — «шырокія» (то бок, палаталізаваныя і велярызаваныя) і фортыс—леніс, якія ўзніклі ў выніку гістарычных змен у старажытнай кельцкай фаналогіі; кожны від аднаго з супрацьпастаўленняў мог спалучацца з іншым, утвараючы такім чынам чатыры магчымыя камбінацыі (напрыклад, «шырокія» леніцызаваныя /f v θ ð x ɣ h ṽ n l r/, супрацьпастаўленыя «шырокім» фортыс /p b t d k ɡ s m N L R/). Пэўным выключэннем з гэтай заканамернасці быў глухі зычны /f/ і яго палаталізаваны аналаг /fʲ/, якія разам паходзілі з аднае фанемы — плаўнага /w/. Для параўнання, супрацьпастаўленне палаталізаваных (мяккіх) і велярызаваных (цвёрдых) часткова прадстаўлена таксама ў беларускай мове. Ніжэй прыведзены лад зычных фанем старажытнаірландскай мовы паводле іх месца артыкуляцыі, а таксама паказчыка «шырокасці» або «вузкасці». Варта адзначыць граматычнае значэнне гэтага крытэрыя і ў сучасных шатландскай і ірландскай мовах.
Некаторыя аспекты гукавога ладу старажытнаірландскай мовы застаюцца невядомымі. Так, /sʲ/ магло мець у некаторай ступені іншую рэалізацыю, вымаўляючыся як [ɕ] або [ʃ], што ўласціва сучаснай ірландскай мове; /hʲ/ мог з’яўляцца практычна тым жа гукам, што і /h/ і/або /xʲ/. Акрамя гэтага, невядомай застаецца дакладная артыкуляцыя фанем, вядомых пад пазначэннямі /N/, /Nʲ/, /L/, /Lʲ/, /R/, /Rʲ/, аднак хутчэй за ўсё дадзеныя фанемы мелі больш напружаную і падоўжаную артыкуляцыю ў параўнанні з іх леніцызаванымі адпаведнікамі /n/, /nʲ/, /l/, /lʲ/, /r/, /rʲ/, што характэрна, у прыватнасці, дыялектам сучаснай ірландскай мовы, дзе падобнае супрацьпастаўленне прадстаўленае адносна пярэднеязычных насавых і латэральных зычных; /Nʲ/ і /Lʲ/ імаверна маглі адлюстроўваць артыкуляцыю, у выніку якой апошнія рэалізоўваліся як палаталізаваныя [ɲ] і [ʎ] адпаведна. /R(ʲ)/ магчыма ўяўляў сабой дрыжачы зычны, у той час як яго леніцызаваны адпаведнік з’яўляўся т.зв. аднаўдарным зычным (ударная, не выбухная артыкуляцыя).
Адметнасцю гукавога ладу старажытнаірландскай мовы было існаванне супрацьпастаўлення паводле кароткасці—даўжыні не толькі манафтонгаў, але і дыфтонгаў. Кароткія дыфтонгі з’яўляліся аднаморнымі і вымаўляліся прыкладна на такім жа адрэзку часу, што і кароткія манафтонгі, падоўжаныя дыфтонгі мелі двухморную структуру і вымаўляліся прыкладна за такі ж час, што і падоўжаныя галосныя. У часы існавання старажытнаірландскай мовы набор падоўжаных галосных зазнаваў значныя змены, якія нашмат менш закранулі кароткія. Ніжэй прыведзены лад галосных у старажытнаірландскай мове.
Ніжэй прыведзены лад падоўжаных галосных у раннія часы існавання старажытнаірландскай мовы, прыблізна да сярэдзіны VIII ст.
Познім формам старажытнаірландскай мовы быў уласцівы наступны набор падоўжаных галосных.
Становішча кароткіх галосных у ненаціскным складзе мела больш складаныя тэндэнцыі. Так, усе кароткія галосныя маглі ўзнікаць у канцы слова пасля як «вузкай», так і «шырокай» зычных. Галосныя /e, i/ пасля «вузкіх» зычных часта пазначаліся на пісьме як ae і ai, што, імаверна, магло сведчыць пра іх больш сярэднюю артыкуляцыю. Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных спалучэнняў галосных і іх адлюстравання на пісьме.
На размеркаванне кароткіх галосных у нефінальнай пазіцыі накладалася значная колькасць абмежаванняў. Звычайна лічыцца, што адзінымі кароткімі галоснымі фанемамі, што маглі паўставаць у любым ненаціскным складзе, з’яўляліся толькі /ǝ/ і /u/, першая запісваўся як a, ai, e або i ў залежнасці ад якасці навакольных галосных, другая — як u ці o. Галосная /u/ мела тэндэнцыю да ўзнікнення ў становішчы перад складамі, у якіх у пракельцкай форме існаваў *ū (напрыклад, dligud /ˈdʲlʲiɣuð/ «закон» (dat.) < PC *dligedū), або пасля «шырокага» лабіяльнага (напрыклад, lebor /ˈLʲevor/ «кніга», domun /ˈdoṽun/ «свет»). Галосная /ǝ/ паўставала, адпаведна, у астатніх выпадках. Абедзве галосныя не з’яўляліся рэфлексамі адпаведных галосных пракельцкай мовы. У ненаціскных складах маглі з’яўляцца таксама падоўжаныя галосныя, аднак яны не з’яўляюцца рэфлексамі пракельцкіх падоўжаных, паколькі ў пракельцкай мове адбывалася скарачэнне апошніх перад сінкопай (выпадзеннем). Паходжанне падоўжаных у старажытнаірландскай мове зводзіцца да наступных працэсаў:
Націск у старажытнаірландскай мове часцей за ўсё падаў на першы склад слова. У дзеясловах націск мог быць дапушчальным на другім складзе ў выпадку, калі першы ўяўляў сабой клітыку (напрыклад, прыстаўка as-). У кельталогіі клітыкі аддзяляюцца цэнтральнай кропкай (⋅, напрыклад as⋅beir /asˈberʲ/ «ён кажа»). Фаналагічныя зменыУ часы існавання старажытнаірландскай мовы ў мове адбыўся вялікі рад фаналагічных змен, што стала прычынай карэнных змен у параўнанні з рэканструяванай пракельцкай мовай, а таксама з вымерлымі кельцкімі мовамі (у прыватнасці, гальскай), якія ў значнай меры захоўвалі архаічны індаеўрапейскі характар. У прыватнасці, маштаб дадзеных змен даваў мовазнаўцам падставы не ўключаць старажытнаірландскую ў склад індаеўрапейскай сям’і моў наогул на працягу практычна ўсяго ХІХ ст. Як мяркуецца, гэты шэраг змен адбыўся ў гістарычна кароткі перыяд, каля VI—VII стагоддзяў н.э., бо яны не прасочваюцца ў архаічнаірландскі перыяд (IV—VI стагоддзяў н.э.), але з’яўляюцца поўнасцю скончанымі ў ранняй старажытнаірландскай (VIII ст. н.э.). Ніжэй прыведзены абагульнены пералік гэтых змен у прыблізным храналагічным парадку[6][7].
Гэтыя змены прывялі да наступных змен у гукавым ладзе старажытнаірландскай мовы:
Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных змен у параўнанні з архаічнаірландскай мовай. Лексемы архаічнаірландскай мовы прадстаўляюць сабою транслітарацыю арыгінальнага агамічнага пісьма.
Усе словы асновы сказа адносна леніцыі або насавой асіміляцыі фаналагічна выступалі як адзінае цэлае, што прыводзіла да сандхі (змена гука ў залежнасці ад пазіцыі ў сказе). Дыяхранічна гэтая з’ява адлюстроўвала стан апошняга склада ў архаічнаірландскай мове.
Усе дадзеныя мутацыі захаваліся ў сучасных ірландскай і шатландскай мовах, стаўшы аднымі з асноўных марфалагічных паказчыкаў моў. Ніжэй прыведзеныя змены, засведчаныя ў старажытнаірландскіх тэкстах толькі часткова:
Звесткі пра больш шырокае прадстаўленне мутацый зычных ніж на пісьме заснаваныя перш за ўсё на пазнейшых арфаграфічных нормах і вопыце фаналогіі сучаснай ірландскай мовы. Ніжэй прыведзеныя ўзоры гэтых змен на прыкладзе выразаў маленькі чалавек, моцны чалавек, а таксама на прыкладзе ініцыяльных мутацый пасля займенніка a «яго, ейны». Вартая ўвагі мутацыя наступнага слова пасля займенніка ў другой табліцы, якая і адрознівае род займенніка (адрозніваючы такім чынам значэнне яго ад ейны); для параўнання прыведзены прыклад з санскрыту.
Асаблівасцю аламорфіі ў старажытнаірландскай мове была дапушчальнасць перамяшчэння націску ў межах усяго дзеяслова, у выніку чаго націск мог знаходзіцца ў тым ліку на прыстаўках. Націскныя адрозненні маглі спараджаць адрозненні, паказаныя на наступных узорах[16].
Найбольш адметны від аламорфіі паходзіў з s-суб’юнктыва трэцяй асобы адзіночнага ліку, што тлумачыцца выкарыстаннем асабовага атэматычнага маркера -t, які дадаваўся непасрэдна да дзеяслоўнай асновы, утворанай, у сваю чаргу, даданнем -s да асновы. Як вынікае, гэта прывяло да ўзнікнення вялікіх сцячэнняў зычных, у пазнейшыя часы адбылася страта падобных спалучэнняў. У прататанічных формах (пасля дзвюх праклітык) корань не меў націску, з прычыны чаго адбывалася таксама выпадзенне каранёвай галоснай з захаваннем толькі першай зычнай. Напрыклад[17]:
Старажытнаірландскай мове былі ўласцівыя шырокія змены ў гукавым ладзе, адным з істотных падобных працэсаў была сінкопа, якая, на ўзор іншых гукавых змен, набыла граматычнае значэнне. Ніжэй прыведзеныя этапы з’яўлення сінкопы ў старажытнаірландскай мовы ў храналагічным парадку.
Усе пракельцкія галосныя фанемы ў той ці іншай ступені захаваліся ў націскных складох архаічнаірландскай мовы, але ўжо ў часы паступовага развіцця архаічнаірландскай мовы ў старажытнаірландскую галосныя пачалі істотна змяняцца ў залежнасці ад навакольных галосных або нават зычных. У кельталогіі падобныя змены падобныя пад тэрмінам афекцыя, найважнейшымі з якіх былі[19]:
Прыклад ніжэй адлюстроўвае рад гэтых змен на ўзоры дзеяслова несці. Вынікам мутацый галосных стаў аднолькавы вынік змены *e і *i (напрыклад, sen < *senos, але fer < *wiros). Выключэннем, згаданым вышэй, можна лічыць змену тыпу nert «моц», але neurt «моцы» (давальны склон) < *nertu, дзе адбылася мутацыя u, але не адбылася мутацыя i, недапушчаная праз суседняе rt.
Асноўныя адметнасці ладу зычных старажытнаірландскай мовы абумоўленыя зменай праіндаеўрапейскіх зычных у пракельцкай мове (пераход *gʷ > *b; страта прыдыхання ў *bh, *dh, *gh, *gʷh; страта *p у ініцыяльнай або інтэрвакальнай пазіцыі, пераход яго ў *w, *b, *x і г.д. у астатніх пазіцыях). Па распадзе пракельцкай мовы адбыліся і іншыя змены зычных:
Сярод нязменных рыс у старажытнаірландскай мове вылучаецца частковае або поўнае захаванне сцячэнняў зычных, невядомых для іншых індаеўрапейскіх моў. Захаванымі ініцыяльнымі сцячэннямі зычных лічацца спалучэнні sn-, smr-, sr-, sl-, sc-, scr-, scl-, cr-, cl-, cn-, gr-, gl-, gn-, tr-, tl-, tn-, dr-, dl-, mr-, ml-, br-, bl-, змененымі (прыведзеныя ў парадку змянення) — *wl-, *wr- > fl-, fr-; *sp-/*sw- > s- (з улікам пазнейшай леніцыі); *st- > t-; *pl-, *pr- > l-, r-; *bn- > mn-[21][22]. Вялікая колькасць інтэрвакальных сцячэнняў зычных была рэдукавана, пераўтварыўшыся ў гемінаты (асіміляцыя) або спрасціўшыся да аднаго зычнага з атрыманнем кампенсацыйнага падаўжэння папярэдняга галоснага. У старажытнаірландскі перыяд гемінаты (падвойныя зычныя) былі спрошчаны да звычайных. У пісьмовай мове захаваліся некаторыя спалучэнні зычных, але па страце падвойных зычных іх функцыя была зменена (гл. далей). Вынік пераўтварэння галосных пры разбурэнні сцячэнняў залежаў ад тыпу страчанай зычнай фанемы:
Як мяркуецца, сцячэнні *θr, *βr, *βl засталіся захаванымі ў старажытнаірландскай мове.
Ніжэй прыведзеная табліца, у якой адлюстраваная змена праіндаеўрапейскіх доўгіх галосных, дыфтонгаў і складовых санорных у пракельцкай мове і іх далейшы лёс у старажытнаірландскай мове. Старажытнаірландскія дыфтонгі úi, éu, íu, што выніклі са старых спалучэнняў кароткіх галосных, мелі тэндэнцыю да эпентэзы плаўным *w (напрыклад, drúid- «друід» < *dru-wid- «дрэвазнавец»). Акрамя гэтага, большая частка доўгіх é, ó позніх формаў старажытнаірландскай сваім паходжаннем абавязаная кампенсацыйнаму падаўжэнню або зіянню (гл. вышэй): cét /kʲeːd/ «сто» < PC *kantom < PIE *kṃtom.
МарфалогіяНіжэй прыведзены пералік асноўных марфалагічных паказчыкаў, вядомых у старажытнаірландскай мове.
Назоўнік у старажытнаірландскай мове мог адрознівацца па трох родах (мужчынскі, жаночы, ніякі) і трох лікаў (адзіночны, парны і множны), аднак парны лік у старажытнаірландскай засведчаны ў досыць абмежаванай ступені з прысутнасцю розных форм; адзіным трывалым паказчыкам гэтага ліку было існаванне перад азначаемым лічэбніка dá «два», што засталося захаваным у сучасных гайдэльскіх мовах. Вылучаліся таксама склоны (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны). Паводле Рудольфа Турнайзена адрозніваліся таксама чатырнаццаць класаў назоўнікаў, якія маркіраваліся марфалагічным шляхам пасля асновы і прадстаўлялі сабою сем галосных і сем зычных асноў, у тым ліку з паказчыкам класа для няпэўных і нескланяемых назоўнікаў. Адрозненне назоўнікаў і прыметнікаў паводле склону ў поўнай ступені дэманстравалася толькі ў словазлучэнні пры існаванні артыкля і было бачнае дзякуючы мутацыям зычных (напрыклад, in fer becc «маленькі чалавек», in fer /βer/ m-becc «[бачу] маленькага чалавека»). Ніжэй прыведзеныя ўзоры скланення назоўнікаў у залежнасці ад склону, ліку, роду і асновы; скарачэнні L, N, H азначаюць змены слова ў склоне — леніцыю, назалізацыю або даданне /h/ адпаведна.
Дзеяслоў мог змяняцца па часу, асобы, ладу і віду. Сярод часоў існавалі цяперашні, мінулы, будучы часы, імперфект і прэтэрыт; ладоў — абвесны, суб’юнктыў, умоўны, загадны лады; адрозніваліся актыўны і пасіўны станы. Прыкметнай асаблівасцю можна лічыць адсутнасць інфінітыва, функцыя якога была ўскладзена на аддзеяслоўны назоўнік (назоўнік, корань якога ўтвораны ад дзеяслова, напрыклад, бел. выратавальнік), што захавалася і дагэтуль у сучасных гайдэльскіх мовах. Для змены дзеясловаў існавалі адпаведныя наборы суфіксаў, але катэгорыі дзеяслова маглі змяняцца таксама дзякуючы зменам фанем унутры дзеяслоўнай асновы (напрыклад, as·beir «сказаў», але as·rubart «сказаў», as·béra «скажа»). Прадстаўленыя клітыкі-часціцы, якія змянялі значэнне дзеяслова (напрыклад, адмоўныя ni-/ní-, перфекта — ro- і г.д., у канцы — -sa, -se), пры гэтым асабістыя займеннікі ў падобных выпадках мелі ролю прамых дапаўненняў і выступалі як інфіксы між прэвербам і дзеяслоўнай асновай. Увогуле, дзеяслоў меў аглюцінатыўную структуру і пры неабходнасці мог выступаць у якасці цэлага сказа. З індаеўрапейскай мовы ў старажытнаірландскай мове захаваліся такія спосабы змены дзеяслова як аблаўт (аднак зроблены больш разнастайным дзякуючы афекцыі галосных і сінкопе, гл. вышэй), рэдуплікацыя (падваенне якой-небудзь марфемы), «першасныя» і «другасныя» канчаткі, тэматычныя і атэматычныя канчаткі, пэўная разнастайнасць класаў спражэння; было магчымым утварэнне адкладальных дзеясловаў. Іншай рысай у парадыгмах змены дзеясловаў быў падзел дзеясловаў паводле магчымасці дадання прэвербаў, гэтая прыкмета адрознівалася паводле канчаткаў. Акрамя гэтага, дзеясловы з магчымасцю дадання прэвербаў самі па сабе дзяліліся на дэўтэранічныя (дзеясловы з націскам пасля прэверба) і протатанічныя (дзеяслоў з наяўнасцю звыш аднаго прэвербу і з націскам унутры другога прэвербу); гэтыя катэгорыі дзеясловаў маглі адрознівацца зменамі ў аснове або зліццём прэвербаў з асновай. Збольшага гэта абумоўліваецца асобным выпадкам г.зв. закону Вакернагеля, паводле якога націск падае на другі склад пры наяўнасці аднаго ці больш прэвербаў. Усе дзеясловы з мажлівасцю дадання прэвербаў, як дэўтэранічныя, так і протатанічныя, адрозніваліся ад дзеясловаў без мажлівасці дадання прэвербаў адсутнасцю часціцы *-es, якая дадавалася да апошніх[30]. Дзеясловы, што маглі дадаваць прэвербы, мелі фінальнае -i, пазней страчанае (аналагічная змена вядомая для лаціны). Ніжэй прыведзены прыклад адрозненняў марфем дзеясловаў без або з прэвербамі і, у сваю чаргу, адрозненняў між дэўтэранічнымі і протатанічнымі на ўзоры дзеяслову «несці».
Цяперашні час дзеясловаў падзяляўся на «слабыя» і «моцныя» дзеясловы, якія ўключалі тры і пяць класаў адпаведна. «Слабыя» дзеясловы ўтрымлівалі класу дзеясловаў з a-асновай (напрыклад, mór(a)id «ён узвялічвае»), i-асновай (напрыклад, lé(i)cid «ён сыходзіць») і асновай на гіятус (напрыклад, raïd/ráïd «ён грабе»); «моцныя» дзеясловы дзяліліся на класу з супрацьпастаўленнем палаталізаваных і непалаталізаваных зычных (напрыклад, agid «ён кіруе [возам]»), класу з паслядоўным выкарыстаннем палаталізаваных і непалаталізаваных (напрыклад, ga(i)bid «ён бярэ»), класу з n-інфіксам (напрыклад, bongid «ён парушае»), класу з непалаталізаваным (то бок, «шырокім») суфіксам n- (напрыклад, cren(a)id «ён купляе», параўн. санскр. krīṇā́ti) і класу, утвораную праз супрацьпастаўленне палаталізаванага і непалаталізаванага n- (напрыклад, ara·chrin «ён затухае»). Імперфект меў тыя ж асновы, што і дзеяслоў у цяперашнім часе, адрозніваючыся ад апошняга шляхам канчаткаў. Прэтэрыт утвараўся шляхам дадання s- ці t- альбо рэдуплікацыяй суфіксаў (зрэшты, існаваў і чацвёрты спосаб, без рэдуплікацыі). Будучы час меў f- форму (датычна толькі «слабых» дзеясловаў), рэдуплікаваную a- форму, é-форму (гэтая галосная замяніла галосныя асновы) і рэдуплікаваную s-форму. Лад суб’юнктыву, аналагічна некаторым часам, падзяляўся на формы ў залежнасці ад фанемы, a- і s-формы, пры гэтым апошняя паходзіла ад праіндаеўрапейскага s-суб’юнктыву аорысту. У s-форме s дадаваўся непасрэдна да кораню. Канчаткі, асабліва ў трэцяй асобе адзіночнага ліку, мелі атэматычны характар і суфікс *-s-t, што прыводзіла да ўсячэння кораню (напрыклад, as·boind «ён адмаўляецца» < *uss-ˈbond-et, протатан. ·op(a)ind < *ˈuss-bond-et; суб’юнкт. as·bó < *uss-ˈbod-s-t, протатан. ·op /ob/ < *ˈuss-bod-s-t; 2 ас., адз.л. суб’юнкт. as·bóis < *uss-ˈbod-s-es, протатан.·obbais < *ˈuss-bod-s-es з тэматычным канчаткам *-s-es[заўв 5]). СінтаксісПарадак словаў у сказе ў старажытнаірландскай мове звычайна падпарадкоўваўся схеме VSO (дзейнік-выказнік-дапаўненне), што карэлюе з большасцю астраўных кельцкіх моў. Засведчаная дапушчальнасць і іншых варыянтаў парадку словаў. Дзеяслоў меў тэндэнцыю да пазіцыі ў пачатку сказу, саступаючы толькі часціцам (як і вынікае са схемы VSO). Асабісты займеннік пры выкарыстанні ў значэнні прамога дапаўнення выступаў як прыстаўка дзеяслову, але з прычыны таго, што гэты займеннік мог саступаць іншым прыстаўкам, ён фактычна мог прымаць выгляд інфіксу (то бок, марфемы, убудаванай унутар слова). У якасці дзеяслоўных прыставак таксама маглі выступаць прыназоўнікі, што, прыкладам, было ўласціва таксама лаціне. ПісьменнасцьСтаражытнаірландская мова мела пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, што адрознівала яе ад архаічнаірландскай мовы, у якой ужывалася ўласнае пісьмо. Як і ў большасці тагачасных моў, старажытнаірландская мова не мела агульнай арфаграфіі, таму правапісныя нормы маглі хістацца ў залежнасці ад рукапісу. Ніжэй прыведзеныя толькі агульныя заканамернасці. Старажытнаірландскі варыянт лацінскага алфавіта ўтрымліваў 11 літар:
Выкарыстоўваліся дыякрытычныя знакі, акут і кропка. Акут пазначаў падоўжанае вымаўленне галоснай (á, é, í, ó, ú), кропка ўказвала на леніцыю (аслабленне вымаўлення) зычных f і s: ḟ — «ціхае» вымаўленне, ṡ — прыдыханне (/h/). Кропка прымянялася таксама для пазначэння назалізаванай мутацыі зычных і ў гэтым выпадку ставілася над літарамі m або n — ṁ, ṅ. У сучасных гайдэльскіх мовах захаваўся толькі знак акута ў ірландскай мове. Выкарыстоўваліся дыграфы з дзвюх літар для галоснай, якія ўказвалі на змену якасці зычнага, а таксама дыграфы з выкарыстаннем літары h, што пазначала фрыкатывізацыю зычнага. Гэтыя прынцыпы захаваліся ў ірландскай і шатландскай мовах. Так, літара i выкарыстоўвалася як пасля звычайнай літары для галоснай, так і пасля літары з акутам для пазначэння «вузкасці» наступнага зычнага, дыграфамі áe/aí, ía, uí, áu, óe/oí, úa, éu, óu, iu, au, eu пазначаліся дыфтонгі. Ніжэй прыведзена апісанне спалучэнняў зычных, патрэбных для пазначэння таго ці іншага гука.
Незважаючы на наяўнасць як гука /h/, так і асобнай літары h, трывалай сувязі між імі не зафіксавана. Напрыклад, у словах, якія пачыналіся з галоснай (асабліва ў кароткіх), літара h магла з’яўляцца першай, але не мець гукавой нагрузкі (напрыклад, прыназоўнік i «у» часам мог запісвацца як hi), або пісацца ў гэтым жа становішчы пры патрэбе ўказання эмфазы якой-небудь фанемы (напрыклад, Hériu «Ірландыя» замест звычайнага Ériu). З іншага боку, словы, якія на самай справе мелі ініцыяльны /h/, не мелі ў пачатку слова літары h на пісьме (напрыклад, a ór /a hoːr/ «яе золата»). Вядомыя выпадкі, калі h выкарыстоўваўся для пазначэння ініцыяльнага /h/ у слове (напрыклад, ní hed /Nʲiː heð/ «не, не яно»). Літары c, p, t у пазіцыі пасля l, n, r маглі пазначаць не толькі адпаведныя ім глухія зычныя /k, p, t/, але і іх звонкія аналагі, на пісьме і пры глухім, і пры звонкім вымаўленні літары маглі падвойвацца. Напрыклад:
У ранніх формах старажытнаірландскай мовы, хутчэй за ўсё, існавалі гемінаваныя (падвойныя) зычныя, пазней, аднак, зніклыя. Розніца між падвойнымі і звычайнымі захавалася на пісьме, але пры гэтым спалучэнні ll, mm, nn, rr былі пераасэнсаваны і сталі выкарыстоўвацца для пазначэння неленіцызаваных форм гэтых зычных. Ненініцыяльнае старажытнаірландскае s перш за ўсё паходзіла з гемінаты ss, у ранніх пісьмовых помніках фіксуецца менавіта напісанне ss. Літары b, d, g маглі пазначаць адпаведныя фрыкатывы /v, ð, ɣ/ або палаталізаваныя аналагі гукаў /b, d, g/. Напрыклад:
Пасля m літара b пазначала ўласна гэты ж гук, /b/, прысутнасць перад літарай b літар d, l або r пазначала фрыкатыў — /v/. Напрыклад:
Пасля n і r d пазначала тую ж фанему:
Пасля n, l, r літара g пазначала тую ж зычную, але вартыя ўвагі апошнія два прыклады, дзе гэтая літара выкарыстоўвалася для пазначэння фрыкатыва. Трэцяе і чацвёртае слова, нягледзячы на аднолькавае напісанне, маюць рознае значэнне і вымаўленне і паходзяць ад розных слоў пракельцкай мовы.
Пасля галоснага m пазначаў фрыкатыў, хоць мог таксама пазначаць уласна /m/, часта падвойваючыся на пісьме ў апошнім выпадку.
Дыграфы ch, ph, th на пісьме не існавалі ў пачатку слова за выключэннем патрэбы пазначэння леніцыі — у гэтым выпадку ўказвалі фрыкатывы /x, f, θ/ (гл. вышэй).
Літары l, n, r падвойваліся для пазначэння напружаных санорных, адзінарна пазначаючы звычайныя. Першапачаткова дадзеная арфаграфічная акалічнасць паходзіла з розніцы паміж звычайнымі і падвойнымі зычнымі (гл. вышэй) з тай прычыны, што санорныя ў шматлікіх пазіцыях (напрыклад, фінальная або інтэрвакальная) паходзілі менавіта з падвойных зычных. Па знікненні адрознення між звычайнымі і падвойнымі зычнымі двайныя спалучэнні вышэйназваных літар былі пераасэнсаваны для новай функцыі. Варта адзначыць, што падобнае напісанне не дапускалася для пазначэння напружаных санорных у выпадку, калі апошнія паходзілі з непадвойных пракельцкіх санорных (напрыклад, у пачатку слова або перад зычным). Напрыклад:
Літары a, ai, e, i ў паслянаціскным (але не фінальным) становішчы адлюстроўвалі галосны /ǝ/ (гл. вышэй). Кожная з гэтых літар вызначала артыкуляцыю (палаталізаваная або велярызаваная) навакольных зычных, не маючы з гэтай прычыны этымалагічнага значэння. Выкарыстанне той ці іншай літары з пераліку вышэй падпарадкоўвалася наступнай схеме:
Цалкам верагодна, што рознае пісьмовае адлюстраванне /ǝ/ магло сведчыць пра алафанічны характар гэта фанемы. Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia