Пракопаўскі сельсавет
Прако́паўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пракопаўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Макаўскага і Чарацянскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пракопаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 20 верасня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чарацянка, сельсавет перайменаваны ў Чарацянскі[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia