ПраліферацыяПраліферацыя (ад лац.: proles — атожылак, нашчадства і fero — нясу) — разрастанне тканкі арганізма шляхам размнажэння клетак. Механізм праліферацыі адрозніваецца ад іншых механізмаў змены аб'ёму клеткі (клетак), напрыклад, ацёку або апаптозу. Тэрмін у медыцыне ўпершыню ўвёў нямецкі вучоны Вірхаў для пазначэння новаўтварэння клетак шляхам іх размнажэння дзяленнем[1]. Рэгуляваць інтэнсіўнасць праліферацыі можна стымулятарамі і інгібітарамі, якія могуць выпрацоўвацца і далёка ад рэагуючых клетак (напрыклад, гармонамі), і ўсярэдзіне іх. Бесперапынна праліферацыя адбываецца ў раннім эмбрыягенезе і па меры дыферэнцыявання перыяды паміж падзеламі падаўжаюцца. Некаторыя клеткі, напрыклад нервовыя, не здольныя да праліферацыі[2]. Тэрмін у філасофііУ філасофію гэты тэрмін прыўнёс Феерабенд для пазначэння працэсу памнажэння (размнажэння) канкуруючых тэорый. Філосафы ўжываюць тэрмін пры пазначэнні працэсу прышчаплення або вырастання некаторай навуковай навацыі ў навуцы. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia