Рудольф ВірхаўРудольф Людвіг Карл Вірхаў (ням.: Rudolf Ludwig Karl Virchow; 13 кастрычніка 1821, Свідвін, Памеранія — 5 верасня 1902, Берлін) — вялікі нямецкі навуковец і палітычны дзеяч другой паловы XIX стагоддзя, лекар, патолагаанатам, гістолаг, фізіёлаг, заснавальнік клетачнай тэорыі ў біялогіі і медыцыне, тэорыі клетачнай паталогіі ў медыцыне; быў вядомы таксама як археолаг, антраполаг і палеантолаг. БіяграфіяСкончыў Берлінскі ўніверсітэт (1843). З 1849 у Вюрцбургскім універсітэце (з 1856 прафесар), адначасова дырэктар Інстытута паталогіі. Навуковыя працы па тэорыі цэлюлярнай (клетачнай) паталогіі, у адпаведнасці з якой паталагічны працэс — сума парушэнняў жыццядзейнасці асобных клетак арганізма. Апісаў патамарфалогію і растлумачыў патагенез асноўных агульнапаталагічных працэсаў. Трыяда Вірхава апісвае тры катэгорыі фактараў, якія, як лічыцца, спрыяюць развіццю трамбоза. Займаўся антрапалогіяй, археалогіяй і этнаграфіяй. У апошнія гады жыцця праціўнік эвалюцыйнага вучэння Ч. Дарвіна. У 1880—93 член Рэйхстага, адзін з заснавальнікаў і лідэраў нямецкай буржуазна-ліберальнай прагрэсіўнай партыі (1861, з 1884 — Партыя свабодамысных). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia