Праміскуітэт

Праміскуітэт (ад лац. promiscuus — змяшаны, агульны) — бязладныя, нічым не абмежаваныя палавыя сувязі са шматлікімі партнёрамі. Праміскуітэт сустракаецца як сярод мужчын, так і сярод жанчын.

Гісторыя

Тэрмін «праміскуітэт» быў уведзены ў XIX стагоддзі для пазначэння меркаванай стадыі неўпарадкаваных палавых адносін у першабытным чалавечым грамадстве, якія папярэднічалі ўзнікненню шлюбу і сям'і. Аднак здагадка аб такой стадыі дагэтуль не пацвердзілася, бо праміскуітэт непасрэдна не назіраўся ні ў аднаго народа ні ў старажытнасці, ні ў сучасных адсталых грамадствах. Пры гэтым з'ява праміскуітэта досыць лёгка рэканструюецца з дапамогай дадзеных этнаграфіі і пры даследаванні назіранняў за найблізкімі сваякамі чалавека ў жывёльным міры [1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Барыс Шыпаў «Бяда, калі пірагі пачне пячы сапожнік…»(руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya