Прастытуцыя легальная Забаронены бардэлі і сутэнёрства Прастытуцыя забаронена Няма дадзеных Прастытуцыя легальная Забаронены бардэлі і сутэнёрства Прастытуцыя забаронена Няма дадзеных
Прастытуцыя (лац.: Prostitutio — апаганенне, абняслаўленне[1]) — продаж свайго цела з мэтай атрымання ўзнагароджання, матэрыяльных выгод[2].
Прастытуцыя традыцыйна лічыцца з'явай асабліва жаночай, як і род, да якога належыць слова «прастытутка». Тым часам ужо са старажытнасці існавалі мужчыны, якія фактычна выконвалі тую ж ролю.
Гомасексуальная мужчынская прастытуцыя. Існавала і існуе практыка падавання гомасексуальнымі (а часам і гетэрасексуальнымі) мужчынамі платных сексуальных паслуг іншым мужчынам. Па форме гэта мала адрозніваецца ад жаночага варыянту прастытуцыі — тыя ж вулічныя, вакзальныя «хлопчыкі», публічныя хаты, масажныя салоны і іншае.
Гетэрасексуальная мужчынская прастытуцыя. Мужчына атрымлівае грошы за сужыццё з заможнай жанчынай (такога мужчыну называюць жыгала ці альфонс). Такая форма прастытуцыі з'явілася ў раманскіх краінах. Вонкава яна можа адрознівацца ад традыцыйнай «жаночай» прастытуцыі, калі кліент проста плаціць за вызначаныя паслугі вызначаную суму грошай. Часцей адносіны жыгала з жанчынай маюць больш-меней працяглы характар.
Таксама прастытуткі-мужчыны часам працуюць сумесна з жанчынамі-прастытуткамі, пазіцыянуючы сябе як «сямейныя пары». Яны наймаюцца кліентамі для гетэрасексуальнага групавога сексу ці свінга.
Зноскі
↑Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.235