Праскоўя Сцяпанаўна Іванова
Праскоўя Сцяпанаўна Іванова[1] (руск.: Прасковья Степановна Иванова; 23 кастрычніка 1904 — 25 красавіка 1970) — вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1949). Прафесар (1949). БіяграфіяП. С. Іванова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Воснае Усцюжанскага павета Наўгародскай губерні (зараз ва Усцюжанскім раёне Валагодскай вобласці Расіі). У 1927 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут, працавала ветэрынарным ўрачом у Забайкаллі. У 1934 годзе паступіла ў аспірантуру, удзельнічала ў паразіталагічных экспедыцыях у Сярэдняй Азіі. У 1934 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1935 года дацэнт Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута, затым у Варонежы. З 1945 г. П. С. Іванова загадчык кафедрай паразіталогіі Іванаўскага сельскагаспадарчага інстытута . У 1949 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. З 1956 г. П. С. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Навуковая дзейнасцьП. С. Іванова займалася вывучэннем пратазойных хвароб, бабезіёзу і анаплазмозу буйной рагатай жывёлы, піраплазмозу і нуталіёзу коней і інш. Упершыню даказала ролю кляшчоў роду Dermacentor у распаўсюджванні піраплазмозу. Апублікавала больш за 100 навуковых работ. Стварыла школу сваіх вучняў. Сярод апублікаванага:
УзнагародыЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia