Праспект Маршала Баграмяна
Праспект Маршала Баграмяна (арм.: Մարշալ Բաղրամյան պողոտա) — праспект у Ерэване, Арменія. Большая частка праспекта знаходзіцца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада, праспект праходзіць таксама па адміністрацыйнай акрузе Арабкір. Вуліца носіць імя выбітнага савецкага палкаводца, армяніна па нацыянальнасці Івана Баграмяна. Цікавыя фактыПраспект Маршала Баграмяна — адна з галоўных транспартных артэрый цэнтральнай часткі Ерэвана. Пачынаецца з Плошчы Францыі, на якой размешчаны Армянскі тэатр оперы і балета імя А. А. Спендыярава і сканчаецца на Плошчы Дружбы. Да 1970 года праспект зваўся праспектам Дружбы. Паколькі на праспекце знаходзяцца будынак Нацыянальнага сходу Арменіі і рэзідэнцыя прэзідэнта, праспект часта робіцца месцам мітынгаў. У 2015 годзе ў час пратэстаў, выкліканых падвышэннем тарыфаў на электраэнергію, праспект быў перакрыты на некалькі тыдняў. Аб’ектыНа праспекце Баграмяна знаходзяцца наступныя аб’екты:
ТранспартВуліца з’яўляецца пешаходна-транспартнай, з трыма палосамі ў кожны бок для транспарта. На вуліцы знаходзяцца дзве станцыі метро, а таксама аўтобусныя прыпынкі. Галерэя
|
Portal di Ensiklopedia Dunia