ПрастаганімозПрастаганімоз[1] — глісная хвароба птушак, якая выклікаецца чарвямі сямейства прастаганімідаў (Prosthogonimidae)[1]. АпісаннеДа прастаганімозу ўспрыімлівыя свойскія куры, гусі, качкі, дзікія вадаплаўныя птушкі, глушцы, курапаткі, фазаны, дразды, вераб’і, сарокі, шпакі і іншыя (канчатковыя гаспадары)[1]. Ачагі інвазіі падтрымліваюцца ў прыродзе дзікімі птушкамі. Заражаюцца на прастаганімоз у канцы вясны і ў пачатку лета аліментарным шляхам (паяданне з кармамі інвазаваных стракоз і іх лічынак — 2-і прамежкавы гаспадар у развіцці прастаганімідаў)[1]. СімптомыХвароба праяўляецца парушэннем функцыі шкарлупінных і бялковых залоз з няправільным фарміраваннем яец. Куры нясуць яйцы з патончанай шкарлупой або без шкарлупы. Пры значнай інвазіі хворыя знясілены, пер’е ўскудлачанае, развіваецца перытаніт і птушкі гінуць[1]. Лячэнне і прафілактыкаУ лячэнні выкарыстоўваюць чатыроххлорысты вуглярод, гексахлорэтан. Для прафілактыкі птушкафермы размяшчаюць на адлегласці ад вадаёмаў[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia