Прастаганіміды
Прастаганіміды[1] (Prosthogonimidae) — сямейства смактуноў. У сусветнай фаўне налічваецца каля 30 відаў. РаспаўсюджаннеПашыраны ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, Еўразіі[1]. АпісаннеЦела даўжынёй 2 — 7, шырынёй 0,8 — 3,9 мм, грушападобнай формы[1]. Ротавая прысоска меншая за брушную. Гермафрадыты[1]. Яечнік размешчаны ўперадзе семеннікоў, матка — у задняй палове цела, мужчынская і жаночая полавыя адтуліны побач або асобна каля ротавай прысоскі. Яйцы дробныя (0,022 — 0,016 мм), шматлікія[1]. Жыццёвы цыклДарослыя асобіны гэтых паразітаў сустракаюцца ў фабрыцыевай сумцы , сляпой кішцы, клаацы, печані, яйцаводзе і часам нават пад мігацельнай абалонкай пазваночных і асабліва птушак. Развіццё з 2 прамежкавымі гаспадарамі: прэснаводнымі малюскамі , дарослымі стракозамі або іх лічынкамі[1]. ТаксанаміяСямейства з’яўляюцца часткай вялікагападатраду Xiphidiata у атрадзе Plagiorchiida. Выбраныя роды
ЗначэннеУзбуджальнікі прастаганімозу[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia