Прахаціцы
Пра́хаціцы (чэшск.: Prachatice [ˈpraxacɪtsɛ], был. ням.: Prachatitz) — горад на поўдні Чэхіі, у 40 км на захад ад Чэске-Будзеёвіцаў. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Прахаціцы Паўднёвачэшскага края. Насельніцтва складае 11 744 чалавекі. ГісторыяПаселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, адным з якіх быў «Залаты шлях», па якім везлі соль з Баварыі ў Чэхію, узнікла, верагодна, у XI стагоддзі. У другой палове XIII стагоддзя Прахаціцы становіцца горадам. У XVI стагоддзі горад перажывае росквіт: будуецца ратуша, гарадскія ўмацаванні, перабудоўваецца гатычны касцёл XIV стагоддзя. Пасля Мюнхенскай змовы 1938 года як частка Судэцкай вобласці адышоў да Трэцяга рэйха. Пасля вайны вярнуўся ў склад Чэхаславакіі. З 1981 года гістарычны цэнтр горада знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Славутасці
НасельніцтваДа заканчэння Другой сусветнай вайны большую частку насельніцтва складалі немцы. Станам на канец 2009 года насельніцтва горада складала 11 744 чалавекі, з якіх мужчын 5 694 (48,48 %), жанчыны — 6 050 (51,52 %).
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia