Прачысценская царква (Пружаны)
Прачы́сценская царква́ — колішняя праваслаўная царква ў Пружанах, пераробленая пасля паўстання 1863 года з недабудаванага каталіцкага касцёла праекта Генрыка Марконі. Зруйнаваная за савецкім часам. ГісторыяУ 1857 годзе мясцовы шляхціц Валенцій Швыкоўскі распачаў у Пружанах будаўніцтва касцёла. Дзеля гэтага з Варшавы быў запрошаны славуты архітэктар Генрык Марконі. Аднак у сувязі з падзеямі паўстання 1863 года Швыкоўскі быў вымушаны эміграваць за мяжу, і працы былі спынены. У 1864 годзе храм паводле рашэння царскай адміністрацыі быў перададзены праваслаўным. Не апошнюю ролю ў перадачы храма адыграў той факт, што мясцовы ксёндз Гансеўскі хаваў у недабудаваным касцёле рэчы і зброю для паўстанцаў[1]. Новая царква была асвечана як Прачысценская. У час нацысцкай акупацыі храм зведаў разбурэнні. Ацалелы пасля пажару абраз быў перанесены ў сабор Аляксандра Неўскага і цяпер вядомы як «Незгаральны абраз Божай Маці»[2]. Канчаткова царква разбурана ў другой палове 1950-х гадоў. Цэгла з яе была выкарыстана для пабудовы на гэтым самым месцы ўнівермага, суседніх рэстарана і гастранома (цяпер кулінарыя), а таксама шэрагу іншых гандлёвых аб’ектаў[3]. Настаяцелі1904—1915, 1918—1925 — айцец Канстанцін Пілінкевіч[4]. Царква дзейнічала і ў час нямецкай акупацыі, у 1942—1943 у ёй служыў Мікалай Уваскрасенскі[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia