Свята-Аляксандра-Неўскі сабор (Пружаны)
Свята-Аляксандра-Неўскі сабор — праваслаўны сабор у горадзе Пружанах Брэсцкай вобласці, збудаваны ў гонар св. князя Аляксандра Неўскага. Асвячэнне адбылося 22 кастрычніка 1866 года. У храме знаходзіцца абраз «Багародзіца, якая плача», які лічыцца цудадзейным. УзвядзеннеУ сувязі з падзеямі паўстання 1863 года царызм адводзіў вялікую ролю ў далейшай русіфікацыі края праваслаўнай царкве. На яе падтрымку было накіравана 10 % ад кошту ўсяе канфіскаванай маёмасці ўдзельнікаў паўстання. Ва ўсіх губернскіх і павятовых мястэчках былі створаны камітэты па будаўніцтве праваслаўных цэркваў. У Пружанах ён быў арганізаваны ў 1865 годзе на чале з кіраўніком горада і павета капітанам Элісам. Вырашана было будаваць царкву ў гонар нябёснага абаронцы Расіі Святога Аляксандра Неўскага як падзяку расійскаму імператару Аляксандру II за скасаванне прыгоннага права і паншчыны. Праект стварыў гарадзенскі губернскі архітэктар Міхайлоўскі, які карыстаўся альбомам праектаў Свяцейшага Сінода. У 1864 годзе першую цагліну ў падмурак храма паклаў у дзень святых Пятра і Паўла брэсцкі епіскап, вікарый Літоўскай епархіі Ігнацій (Жалязоўскі). Цэгла на будаўніцтва паступала бясплатна з канфіскаванага ў Валенція Швыкоўскага цагельнага завода ў Палянове, а таксама з недабудаванага касцёла. Сродкі на будоўлю збіраліся па ўсёй імперыі, а кожны сялянскі двор Пружаншчыны мусіў здаць на пабудову па 50 капеек і на адзін дзень выдзеліць на дапамогу мужчыну. Іканастас быў створаны лепшымі майстрамі Пецярбургу Козеравым і Срабраковым паводле праекту архітэктара Сычова. Ён таксама распрацаваў нарыс бакавых ківотаў. Абразы для яго былі напісаны ў пецярбургскім Свята-Уваскрасенскім і маскоўскім Новадзявочым манастырах. Званы для сабора былі прывезены з заводу пецярбургскага купца Пікіева. Рызніца, посуд, кнігі і іншае царкоўнае начынне падараваны маскоўскім купецтвам. Адкрыццё храма было запланавана на верасень 1866 года да дня памяці Аляксандра Неўскага, аднак неспадзяванка змусіла перанесці ўрачыстасць на месяц: падчас транспартавання быў пашкоджаны іканастас, зроблены ў Пецярбургу, і праз шчыліны ў яго трапіла вада, таму яго давялося наноў склейваць і пакрываць пазалотай[1]. 22 кастрычніка 1866 года епіскап брэсцкі Ігнацій (Жалязоўскі) асвяціў храм[2]. ГісторыяПершым настаяцелем сабора стаў протаіерэй Андрэй Чарвякоўскі[3], за ім — мітрафорны протаіерэй Мікалай Жуковіч (10.01.1827—29.07.1908). Пахаваны ў капліцы на праваслаўных могілках Пружан. У 1891 годзе сабор атрымаў у падарунак ад гарадской думы абраз са святымі, аднайменнымі членам царскай сям’і. 9 красавіка 1934 года з абразом тыпу «Укрыжаванне» адбыўся цуд: з вачэй Божай Маці пачалі капаць слёзы. З тае пары штогод 9 красавіка і ў Светлую пятніцу Велікоднага тыдню вернікі адзначаюць свята празванай цудадзейнай «Пружанскай Галгофы» (або «Багародзіцы, якая плача»). Акрамя гэтага, сюды перанесены «Незгаральны абраз Божай Маці», які ацалеў падчас пажару ў Прачысценскай царкве ў часе Другой сусветнай вайны, а таксама «Уладзімірскі абраз Маці Божай», які абнавіўся ў аднаго з жыхароў Сланімцоў[4]. Па нямецка-савецкай вайне быў распрацаваны план забудовы Пружан, паводле якога непасрэдна ля сабора было запланавана ўзвядзенне пяціпавярховае жылое хаты. У гэтым разе вернікі былі б пазбаўленыя царкоўнага пагосту, а храм быў бы заслонены пабудовай. Супрацьстаянне вернікаў пабудове цягнулася месяц: на званіцы сабора дзяжурыла прыхаджанка Марыя Мардань, якая пачынала званіць, ледзь заўважыўшы набліжэнне будаўнічае тэхнікі. На заклік з усіх канцоў горада сыходзіўся праваслаўны люд, не даючы пачаць будаўніцтва, падаючы нават пад коўш экскаватара. Урэшце рэшт будаўніцтва жылога дома пачалося па-за межамі царкоўнага двара[1]. У 1990-я гады жыццё парафіі актывізавалася, адбыўся маштабны рамонт царквы, пабудаваная нядзельная школа, паўстаў новы чыгунны плот. Ад студзеня 2006 года ў саборы знаходзіцца частка мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага[2]. АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм — прамавугольная ў плане трохнефная базіліка, пакрытая двухсхільным дахам. Алтарная частка вышынёй 14 м 60 см з паўавальнай трох’яруснай апсідай, другі і трэці ярусы вырашаныя як ратонда. Верхні ярус — светлавы барабан з круглымі вокнамі і купалам. Сцены аперазаныя шырокім антаблементам, раскрапаваны пілястрамі ў прасценках высокіх арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах. Уваходы ў будынак з трох бакоў падкрэсленыя франтонамі. Званіца з 9 званамі заводу пецярбургскага купца Пікіева завяршаецца купалам з навершнікам. У XXI стагоддзі — вышынная дамінанта старое часткі горада. Ваконныя і дзвярныя праёмы з паўцыркульнымі арачнымі заканчэннямі маюць кілепадобныя абоймы. Зала падзеленая 6 квадратнымі ў плане слупамі на 3 нефы. Цэнтральны неф, перакрыты цыліндрычным зводам, падоўжаны паўкруглай апсідай з іканастасам, спраектаваным у 1880 годзе архітэктарам Залатаровым. Бакавыя нефы перакрытыя крыжовымі зводамі. Настаяцелі
ДзейнасцьДва прыдзелы: у імя святога Аляксандра Неўскага і ў імя абразу Божай Маці «Жываносная крыніца». Набажэнствы ладзяцца ў пятніцы, нядзелі і святочныя дні. Дзейнічае нядзельная школа, ладзяцца катэхізацыйныя гутаркі з дарослымі, утворанае праваслаўнае сястрынства імя «Плачучага абразу Божай Маці». Галерэя выяваў
ЦікавосткіУ 1923—1925 гадах абавязкі рэгенту царкоўнага хору выконваў Рыгор Шырма[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia