Пра цела і душу
«Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről) — венгерскі драматычны фільм 2017 года рэжысёркі Ільдзіка Эньедзі . Галоўныя ролі выканалі Геза Морчані і Аляксандра Борбей[4]. СюжэтЭндрэ і Марыя працуюць разам на бойні. Эндрэ, фінансавы дырэктар вялікага прадпрыемства, мае фізічны дэфект, а Марыя, педантычны інспектар па якасці, пакутуе на расстройства аўтыстычнага спектру. У ходзе расследавання крадзяжу прэпарата на фабрыцы праводзіцца псіхалагічнае даследаванне ўсіх супрацоўнікаў, і галоўныя героі фільма выпадкова даведваюцца, што ім сніцца адзін і той жа сон, дзе яны сустракаюцца ў лесе ў вобразе закаханых аленяў. Сон дапамагае Эндрэ і Марыі знайсці шлях адзін да аднаго ў рэальным жыцці, хоць гісторыя развіцця іх узаемаадносін ледзь не сканчваецца катастрофай. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 19 намінацыямі[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia