Сунічная паляна
«Сунічная паляна» (шведск.: Smultronstället) — зняты ў 1957 фільм шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана, які заваяваў прыз «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (1958), прэмію ФІПРЭСІ (1958), «Залаты глобус» (1960) і мноства іншых узнагарод. СюжэтДзейнасць 78-гадовага прафесара Ісака Борга са Стакгольма была адзначана навуковай грамадой у Лундзе (Honoris causa). Туды ён адпраўляецца на аўтамабілі разам з нявесткай — Мар'янай, хоць былі ўжо набытыя білеты на самалёт. Па дарозе яны заязджаюць у тое месца, дзе прафесар жыў даўным-даўно, ім сустракаюцца некалькі маладых спадарожнікаў; прафесар сніць сны і проста мроіць карціны мінулага, у якіх ён сустракаецца са сваёй сям'ёй (братамі, стрыечнай сястрой), калі яны былі маладыя. Нявестка адкрыта расказвае Боргу аб праблемах з яго сынам, які вельмі падобны да бацькі. Прафесар задумваецца, у чым не меў рацыі, і пастанаўляе мяняць сваю замкнёную і месцамі эгаістычную натуру. Галоўныя ролі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia