ПротаіерэйПротаіерэй — (ад грэч. πρωτος «першы» і грэч. Ἱερεύς «жрэц») — сан, які даецца асобе белага духавенства як узнагарода ў Рускай праваслаўнай царкве і іншых праваслаўных цэрквах. Існуе таксама ў Каталіцтве (Каталіцкая Царква Візантыйскага абраду, Усходняя Каталіцкая Царква). Протаіерэй звычайна яўляецца настаяцелем храма, але можа быць і звычайным клірыкам. Пасвячэнне ў протаіерэя здзяйсняе архірэй праз чын хіратэсіі. У Маскоўскім Патрыярхаце протаіерэйства даецца не раней чым праз 5 гадоў пасля ўзнагароджання нагрудным крыжам ці праз 10 гадоў пасля хіратоніі (пасвячэння ў Сакрамент Святарства) пры ўмове прызначэння на кіруючую пасаду. Ва ўрачыстай або афіцыйнай прамовы да протаіерэю прынята звяртацца «Ваша Высокапрападобнасць». У той жа час выкарыстанне эпітэта «вялебны» («высокапрападобный») у звароце да прадстаўніка духавенства яўляецца каталіцкай традыцыяй. Раней зварот да протаіерэю насіл форму «Ваше Высокоблагаславенне» і цяпер практычна не ўжываецца. Пры набажэнствах (за выключэннем святой Літургіі) святары (іярэі, протаіерэі, іераманахі) — над падраснікам і расы апранаюць фелонь (шату) і епітрахіль. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia