Процізапаленчыя сродкіПроцізапаленчыя сродкі — лекавыя прэпараты для памяншэння або ліквідацыі запаленчых рэакцый. Падзяляюць на стэроідныя і нестэроідныя. Да стэроідных адносяць глюкакортыкастэроіды — гарманальныя прэпараты кары наднырачнікаў і іх сінтэтычных заменнікі (гідракартызон, праднізалон і інш.), яны валодаюць моцным імунадэпрэсіўным дзеяннем . Стэроідныя процізапаленчыя сродкі выкарыстоўваюць для лячэння міякардытаў, вострых і хранічных нефрытаў, гепатытаў і іншых запаленчых хвароб. Мясцова стэроідныя процізапаленчыя сродкі ўжываюць у дэрматалогіі, афтальмалогіі, отарыналарынгалогіі. Да нестэроідных процізапаленчых сродкаў адносяць вытворныя карбонавых кіслот, піразалону і аксікаму. З групы карбонавых кіслот найбольш пашыраны саліцылаты (ацэтылсаліцылавая кіслата), вытворныя фенілпрапіёнавай, індалвоцатнай і іншых кіслот. Нестэроідныя процізапаленчыя сродкі, акрамя асноўнага дзеяння, часта выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальныя сродкі , пры галаўным болі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia