Прускія літоўцы
![]() Прускія літоўцы (летувінінкі, малалітоўцы) — асобая група літоўцаў, якая да 1945 года засяляла поўнач і ўсход Усходняй Прусіі — Малую Літву (цяпер Калінінградская вобласць Расіі і Клайпедскі край Літвы). Паводле германскага перапісу 1890 года яны налічвалі 121 тыс. чал. У адрозненне ад астатніх літоўцаў, галоўным чынам каталікоў, былі галоўным чынам лютэранамі. Супрацьпастаўлялі сябе іншым літоўцам (літоўцы Вялікай Літвы), якіх яны звалі жамойтамі[1]. Выкарыстоўвалі для літоўскай мовы[2] іншую арфаграфію і гатычны шрыфт, па культуры былі блізкія да немцаў і з'яўляліся актыўнымі германскімі патрыётамі[1]. У 1945 годзе разам з астатнім насельніцтвам Усходняй Прусіі галоўным чынам перасяліліся ў Германію, дзе значна асіміляваліся з немцамі, частка засталася ў Літве. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia