Прывакзальная плошча (Магілёў)
Прывакзальная плошча — плошча ў Магілёве, размешчана перад галоўным фасадам чыгуначнага вакзала. Важны транспартны цэнтр горада. ![]() Фарміраванне плошчы пачалося ў сувязі з пракладкай чыгункі Пецярбург — Адэса і будаўніцтвам у 1902 годзе будынка чыгуначнага вакзала. Плошча прамавугольная ў плане (80х55 м). Сувязь з цэнтрам горада ажыццяўляецца па Першамайскай вуліцы. У 1966 годзе пабудаваны будынак білетных кас, у 1985 — багажнае аддзяленне (арх. В. Кільчыцкі) На плошчу выходзіць 3-павярховы жылы дом, з прадуктовым магазінам, з процілеглага боку плошчы прылягае сквер. На будынку білетных кас у 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў падпольных груп, якія дзейнічалі на чыгуначным вузле горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia