Плошча (архітэктура)![]() Плошча — адкрытая, архітэктурна арганізаваная, апраўленая будынкамі і зялёнымі насаджэннямі прастора, якая ўваходзіць у сістэму гарадскіх прастораў; вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе альбо вёсцы. Адрозніваюць:
Плошчы з нерэгулярнай сярэдневяковай планіровачнай асновай падзяляюцца на віды: верацёнападобнай, няправільнай шматвугольнай, трохвугольнай канфігурацыі, з прасторава не аформленым перыметрам. Комплексы з прасторава не аформленым перыметрам сустракаюцца ў малых гарадскіх паселішчах. У сувязі з экстэнсіўнай забудовай і прыляганнем зямельных угоддзяў плошча абмежавана групамі будынкаў, размешчанымі з вялікімі разрывамі. Яе ўмоўная ўнутраная прастора мае візуальныя выхады ў навакольнае прыроднае асяроддзе і ў плане не ўтварае якую-небудзь геаметрычную фігуру[1]. Плошчы з гатычнай ці рэнесанснай асновай падраздзяляюцца на комплексы прамавугольнай, трапецападобнай ці блізкай да іх формы; складанага Г-падобнага абрысу з выкарыстаннем прамых вуглоў. Плошчы з барочнай асновай дыферэнцыююцца на віды: прамавугольнага ці трапецападобнага абрысу; ускладненай канфігурацыі — правільны многавугольнік ці авал. Комплексы, створаныя нанова ці ператвораныя ў перыяд класіцызму, падзяляюцца на віды: прамавугольнай ці трапецападобнай формы; ускладненага, але геаметрычна яснага абрысу — авальнага ці абрысу, які спалучае розныя фігуры; няправільных абрысаў, абумоўленых выкарыстаннем пры рэканструкцыі нерэгулярнай планіроўкі, якая існавала раней. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia