Прывілей Вітаўта яўрэям 1388 года

Прывіле́й Ві́таўта яўрэям 1388 го́да — першы юрыдычны акт, якім вызначаўся прававы статус яўрэяў у Вялікім Княстве Літоўскім, якія пачалі актыўна засяляць гарады заходняй часткі дзяржавы ў 2-й палове XIV ст.

Выдадзены Вітаўтам 24 чэрвеня 1388 года яўрэйскай грамадзе (кагалу) Бярэсця як найбольш шматлікай, эканамічна развітай і арганізаванай яўрэйскай грамадзе ў Княстве, якая на працягу некалькіх стагоддзяў каардынавала агульнаяўрэйскае эканамічнае, грамадскае і рэлігійнае жыццё ў дзяржаве; фактычна прывілей распаўсюджваўся на ўсё яўрэйскае насельніцтва Княства. Пазней неаднойчы пацвярджаўся і ўдакладняўся, на яго ўзор выдаваліся прывілеі яўрэям іншых гарадоў (Трокаў, Гродна, Луцку і іншым); у 1507 годзе пацверджаны вялікім князем Жыгімонтам Старым як агульнадзяржаўны акт Вялікага Княства Літоўскага. Паводле гэтага дакумента яўрэі былі асабіста недатыкальнымі, яўрэйскія грамады былі юрыдычна аўтаномнымі, замацоўваліся прынцыпы іх тэрытарыяльнай арганізацыі і ўзаемадзеяння з інстытутамі дзяржаўнай улады. У асноўным паўтараў нормы яўрэйскага права краін Цэнтральнай Еўропы XII—XIV стагоддзяў.

Арыгінал (па-лацінску) не захаваўся, вядомы 8 спісаў XV—XVII стагоддзяў на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах, у тым ліку гэтак званы Берасцейскі спіс XVII стагоддзя, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya