Прыгонная (тэлесерыял)
«Прыгонная» (руск.: Крепостная, укр.: Кріпостна) — украінскі пераважна рускамоўны драматычны гістарычны тэлесерыял з элементамі прыгодніцкага апавядання і меладрамы. Сюжэт распавядае пра прыгоды ўкраінскай прыгоннай Кацярыны, якая змагаецца за свабоду у XIX стагоддзі ў Нежыне. Галоўную гераіню — прыгонную Кацярыну Вярбіцкую — выканала руская актрыса Кацярына Кавальчук (1-2 сезон). Выканаўчы прадзюсар і прамоўтар серыяла — Тала Прыстаецкая. Серыял зняты кампаніямі StarLight Films і Film.UA[1]. Першы сезон серыяла трансляваўся ва Украіне на тэлеканале СТБ з 25 лютага па 14 сакавіка 2019 года, у Расіі на тэлеканале Расія-1, а таксама ў Беларусі на тэлеканале Беларусь-1. Другі сезон трансляваўся ва Украіне на тэлеканале СТБ з 2 па 19 верасня 2019 года і ў Расіі на тэлеканале Расія-1 з 20 снежня па 6 лютага 2020 года. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia