Расія-1
Расія-1 — агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал. Уваходзіць у склад Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (УДТРК). У анонсах згадваецца, як канал «Расія». «Расія-1» — галоўны і асноўны тэлеканал УДТРК. На тэлеканале «Расія-1» ёсць адзіныя эфірныя вокны для ўсіх рэгіянальных філіялаў УДТРК, у якіх транслююць мясцовыя навінавыя блокі «Весці-Мясцовы час» і праграмы ўласнай вытворчасці ў блоках «Расія-Мясцовы час». У асобных рэгіёнах (рэспублікі Татарстан, Башкартастан, Удмуртыя, рэспублікі Паўночнага Каўказа і некаторыя іншыя суб’екты Расіі з тытульнымі нацыямі) вылучаны дадатковыя эфірныя вокны для трансляцыі праграм на нацыянальнай мове. Тэлеканал мае версію ў фармаце высокай выразнасці «Расія-1 HD». ГісторыяДругая праграма Цэнтральнага тэлебачання СССР пачала вяшчанне 14 лютага 1956 года[3]. Да 1982 года другая праграма стала вяшчаць на ўсёй тэрыторыі СССР і атрымала статус агульнасаюзнай праграмы. З 13 мая 1991 года на другой праграме сталі вяшчаць адначасова Цэнтральнае тэлебачанне СССР і Усерасійская дзяржаўная тэлерадыёкампанія (УДТРК)[4]. У канцы снежня 1991 года пасля роспуску СССР увесь эфірны час перайшоў да УДТРК (тэлеканал РТР)[5]. 1 верасня 2002 года тэлеканал РТР перайменаваны і стаў называцца «Расія»[6]. З 17 сакавіка 2003 года пачалося кругласутачнае вяшчанне тэлеканала[7]. 24 чэрвеня 2009 года тэлеканал уключаны ў першы мультыплекс лічбавага тэлебачання Расіі[8]. У 2012 годзе запушчана вяшчанне «Расія HD»[9]. 16 студзеня 2017 года тэлеканал «Расія-1» перайшоў на вяшчанне ў фармаце 16:9[10]. Праграмная сетка тэлеканала
КінапраектыТэлеканал удзельнічаў у здымках і прасоўванні шэрагу расійскіх фільмаў: «Брат 2» (2000), «Востраў» (2006)[11], «Мы з будучыні» (2008)[12], «Тарас Бульба» (2009), «Кандагар» (2010), «Легенда № 17» (2013), «Сталінград» (2013), «Экіпаж» (2016)[13], «Прыцягненне» (2017), «Апошні волат» (2017), «Лёд» (2018), «Халоп» (2019)[14], «Уварванне» (2020), «Маёр Гром: Чумны Доктар» (2021), «Неба» (2021), «Чабурашка» (2022)[15] і іншыя. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia